В начале лета нашей сборной предстоит провести два матча, товарищеский со сборной Эстонии и матч отборочного цикла на ЧМ’14 с Финляндией. Вся подробная информация о двойнике тут. Belultras.by серией отчётов, постарается рассказать о том, что выезда на матчи сборной имеют собственную атмосфера и всегда получаются незабываемыми. C первым отчётом о выезде в 2009 году в Англию вы можете ознакомиться тут. Сегодня вашему вниманию представлен подробный отчёт о поездке в Румынию в 2011 году. Напоминаем, если у вас есть интересная история или отчёт о поездки на матч сборной или своей любимой команды, который будет интересен нашим читателям, присылайте его на электронную почту belultras@gmail.com
In brief:
— 93 гадзіны;
— 3 краіны + дзяржавападобнае ўтварэньне;
— 3069 км.
ДЗЕНЬ ПЕРШЫ: Менск – Чарнаўцы – Бухарэст
Выезд у Румынію мы плянавалі яшчэ, пэўна, на самым пачатку адборачнага турніра. Не, першапачаткова хацелася, натуральна, зганяць у Францыю, але з-за розных абставінаў прабіць выезд да лягушатнікаў не атрымалася. Ну што ж, Румынія дык Румынія. Тым больш, што пасьля таварняка з балгарамі настрой быў баявы: чакалі толькі перамогаў у матчах з басьнякамі. Першы трывожны званочак атрымалі пасьля хатняе паразы ўсё ад тых жа балканцаў – настрой пагоршыўся. Але ж – верым у каманду! Таму 5 верасьня зранкку мы здалі пашпарты, а ўжо ў аўторак трымалі пальцы крыжыкам за нашу каманду. Пасьля другое паразы настрой пагоршыўся да стану: ды ну яго нафік :( Думалі шмат. Зрэшты надумалі: едзем у любым выпадку і – ЗВХ!
Вечарам 5 кастрычніка група фанатаў у складзе мяне й stork’a aka buslovskas рушыла ў кірунку Кобрыня. Дзесьці а пачатку на другое ночы мы ўжо былі ва Ўкраіне. Начны пераезд нейк прайшоў паўз мяне, бо я з усёй магчымай шчырасьцю ціснуў подушку, пакуль Зьміцер круціў стырно.
Прачнуўся я дзесьці на пад’ездзе да Чарнаўцоў, таму паглядзець хаця б з-за шкла на прыгожы заходнеўкраінскі горад у мяне атрымалася. Трэба туды як-небудзь хаця б дні на 2 зганяць – прыгожа там вельмі.
Ад Чарнаўцоў да мяжы з Румыніяй – кілямэтраў 20-30. Заехалі на запраўку, заліліся палівам, папілі кавы, памяняліся за стырном – і ў бок Румыніі. Па шляху падабралі нейкага маёра-памежніка, дакінулі яго да мяжы. Украінскі бок прайшлі хвілінаў за 15 і поўныя жаданьня рвануць на Бухарэст паехалі на румынскі бок. І вось тут у чарзе мы прастаялі гадзіны 2. Бо румыны ганяюць ва Ўкраіну за палівам і ўсялякай трасцаю: цукрам, туалетнай паперай, крупамі, кансэрвамі. Стаялі мы ў чарзе, глядзелі на гэтых “эўрапейцаў” і ніяк не маглі зразумець, навошта іх узялі ў Эўразьвяз ;)
Першы прыемны сурпрыз мы атрымалі, калі даведаліся, што ўсе румынскія памежнікі й мытнікі выдатна размаўляюць ангельскаю. Даведаўшыся што мы едзем на матч нам пажадалі посьпехаў, сказалі, што Румынія абавязкова пераможа, падказалі, як з Бухарэста лепей праехаць на Кішынэў і пажадалі Drum Bun (што гэта за зьвер такі мы ня ведаем да гэтага часу, але думаем, што гэта штосьці кшталту “Шчасьлівае дарогі”).
Румынскія дарогі – гэта песьня. Роўныя, даволі шырокія, каб маглі разыйсьціся сустрэчныя машыны, але, зараза, да Бухарэста ўвесь час праязджаеш незьлічоную колькасьць вёскаў. Спачатку мы спрабавалі трымацца правілаў – 90 км/г па шашы, 50 км/г па населеных пунктах. Але пасьля таго, як нас абыйшоў у вёсцы спачатку адзін румын на 110, потым яшчэ адзін на 120, мы зразумелі, што абмежаваньне хуткасьці там уведзенае дзеля таго, каб было. Далей па населеных пунктах павольней, чым 80 км/г ехалі толькі ў тых выпадках, калі нас папярэджвалі сустрэчныя аб паліцыі (першы раз, дарэчы, бачыў, каб у Эўразьвязе сустрэчныя міргалі, папярэджваючы пра паліцыю – вось такія яны, румыны :)
Вось такім нясьпешным чынам гадзінаў за 6 мы й дабраліся да Бухарэста. Там заклалі ў навігатар адрэсу хостэла, у якім у нас былі забраніраваныя мейсцы й папляліся па бухарэсцкіх корках. 6 кілямэтраў ад мяжы горада да хостэла ехалі хвілінаў 40.
Прыехалі, зайшлі ў хостэл, павіталіся з хлопцам, назваліся. Ён нам сказаў – усё ок, вашыя мейсцы вас чакаюць. Вось тут вы будзеце спаць, вось тут у нас душ і прыбіральня, вось вай-фай, а потым я дам вам мапу горада й распавяду, куды варта схадзіць. На мапе Джордж адзначыў places of interests, сказаў, якія стравы варта пакаштаваць і пажадаў прыемна правесьці час. Мы выйшлі з хостэла й накіраваліся ў цэнтр Бухарэста. Хлопцы! Цэнтр Бухарэста – рай для алькатурыста ;) Мы паддаліся на запрашэньне нейкай маладзенькай прывабнай румыначкі й завіталі ў паб. Там нам параілі традыцыйныя сьвіныя рабрыны, запечаныя пад нейкім соўсам, з бульбаю, цыбуляй й spicy-соўсам. Да гэтага дадалося пару куфляў выдатнага піва.

Пасьля чаго мы адчулі сябе цалкам задаволенымі, шчасьлівымі й гатовымі да прагулянкаў.
Прагуляліся туды, прагуляліся сюды. Прыгожа, маць вашу так.


Шмат народу тусуецца. Не пасьпяваеш стаць разгледзіць мапу, як абавязкова падыйдзе які-небудзь абарыген і прапануе сваю дапамогу. Гулялі-гулялі й вырашылі, што не пакаштаваўшы мясцовага піва спаць спакойна мы ня здолеем. Сунуліся ў адзін бар – no local beer, у іншы — no local beer. Зайшлі ў краму, ўзялі па пляшцы піва Ursus ды Timisoareana. Нарэшце знайшлі нейкі бар, у якім нам налілі па куфлі мясцовага піўка. Што можна сказаць? Гадоў зь 10 таму ў Магілёве мясцовы бровар рабіў штосьці падобнае: гадасны горкі смак, у якім праскокваюць ноткі балотнага глею. Пасьля піва вырашылі, што ўсё ж варта йсьці ў хостэл, бо 20 гадзінаў у дарозе давалі пра сябе ведаць.
Ідзем мы сабе, нікога не чапаем. І тут бачу – насустрач ідуць 3 хлапцоў. У аднаго на цішотцы – гэрб “капуста”. О, беларусы! Здарова-здарова. Ура-ура! Мы – не адзіныя! Да сустрэчы заўтра на сэктары – усе дзялы. Радасныя, што сустрэлі сваіх, прыйшлі ў хостэл – і баінькі. Так скончыўся наш першы дзень у Румыніі.
Афігенная справаздача!!!малайцы хлопцы,вельмі ўразіўся)