ДЗЕНЬ ДРУГІ: Матч

Стадыён Арэна Нацыяналь – гэта вам не лядовы палац у вёсцы Малыя Уйкавічы. 55 тысячаў мейсцаў, афігенная акустыка, нават няўзброеным вокам бачна, што газон – выдатны. Адчынілі Арэну толькі месяц таму – усё новенькае, блішчыць і пераліваецца.

Цікавы факт: кошт квіткоў на матч складаў ад 5 да 20 эўра. За тыдзень рэалізавана было ўсяго 300 штук, пасьля чаго цыганская фэдэрацыя вырашыла даваць бясплатныя квіткі дзецям і жанчынам. А потым – усім жадаючым :)
Чакаем пачатку матча. Афігіваем з таго, што гасьцявога сэктара проста няма: вось нашыя мейсцы – а ў мэтры ад нас сядзяць румыны. І справа румыны, і зьлева румыны, і зьверху румыны – усюду румыны. І 2 беларусы – такія справы. Праз пару хвілінаў прыходзіць кампанія з 4 дарослых + 2 хлопчыкі год 11. Чуем знаёмыя словы. Беларусы?! Не, расейцы. Ну, дзякуй Б-гу, хоць не румыны. Апынулася – супрацоўнікі расейскае амбасады прыйшлі падтрымаць нашую зборную, за што ім дзякуй.
Хвілінаў за 15 да пачатку гульні акустычная сістэма стадыёна пачынае разрывацца ад зарадаў нейкага мясцовага Вальдэмара: Романіііііяя-Романііііія. Стадыён у адказ таксама нядрэнна зараджае. Разумеем, што ўдвох перакрычаць румынаў ня здолеем, але рыхтуемся.
Каманды выходзяць на разьмінку: шалёныя авацы сваім і шалёны сьвіст у бок нашых.

Нарэшце, гімны. Дзярэм глоткі, але ж нас, да жалю, ледзьва чутно. Румынскі гімн сьпяваюць усе, хто ёсьць. Сьвісток – матч пачаўся. Нашыя спробы зарадзіць патнулі ў цыганскім гвалце :( — ну й ладна, мы пачакаем.

Зь першых хвілінаў матча зьлева ад нас група мясцовых ультрасаў пачала актыўна зараджаць. Было іх там чалавек 30-40, але фэнамэнальная акустыка стадыёна рабіла сваю справу: складвалася ўражаньне, што зараджае як менш палова стадыёна.
Як звычайна, ад пачатку матча мы на нагох. Ага, пастаялі хвілінаў 5. Падвальвае сьцюард і кажа – сядайце. А што – стаяць забаронена? Так, забаронена. Слухайце, шаноўныя, гэта ж не тэатр, гэта ж футбол! Сядайце, вам кажуць, вы людзям перашкаджаеце глядзець. Хлопцы, упершыню за апошнія гады я адчуў сябе кузьмою: бяз банэраў, без сьцяга, сяджу ў крэсьле на матчы нацыянальнай зборнай. Гэта поўны П!
Першы спрэчны гол (у нас, канешне ж, не было паўтораў, але падалося, што румын быў у офф-сайдзе) – і шалёны роў стадыёна. Але ня доўга радваліся цыганы – прыгожы адказ ад беларусаў не прымусіў сябе чакаць! І адразу ж зарадзілі: Беларусь-Беларусь! Ня ведаю, ці пачулі нас хлопцы, але падалося, што яны пачалі шукаць вачыма на трыбунах тых, хто вітаў іх. Напрыканцы першага тайма нерэалізаваная магчымасьць вырвацца наперад крыху засмуціла.
Між тым, цыганскія ультрас зараджалі няшмат – хвіліне на 35-40 іх проста вывелі са стадыёна. Падыйшлі сьцюарды – і вывелі іх са стадыёна. Мы афігелі другі раз. Нельга банэры, нельга сьцягі, нельга стаяць, нельга зараджаць! І гэта ў ціпа дэмакратычнай дзяржаве – чальцы Эўразьвяза! Ды ну іх нафік!
За што ў бок нашае брамы прызначылі пенальці мы так і не зразумелі. Хацелася зарадзіць “Судзьдзя – румын!”, але падумалі, што жывымі са стадыёна ня выйдзем. На шчасьце, хуткі прыгожы адказ ад нашай каманды вельмі парадваў. У гэты раз наш зарад падрымалі й расейцы, за што ім ячэ раз дзякуй.


Оставьте комментарий