Фанату БАТЭ дали пять суток ареста за мелкое хулиганство.

У судзе горада Барысава а 14.30 разглядалась адміністратыўная справа фаната барысаўскага футбольнага клуба Аляксандра Марозава. Суддзя Герасімовіч абвінаваціў Марозава ў дробным хуліганстве па артыкуле 17.1 КаАП і пакараў арыштам на 5 сутак.

PR-компания МВД против фанатов продолжается?

Юнак са сваёй дзяўчынай вяртаўся 25 сакавіка з Гродна дадому цягніком, калі на барысаўскім вакзале каля гадзіны ночы яго перастрэлі  чатыры супрацоўнікі міліцыі і затрымалі. Да суду ён быў змешчаны ў ізалятар, дзе правёў ноч і ўчорашні дзень.

Марозаў вёз з сабою фанацкую атрыбутыку і некалькі маек з надпісам «Асобны атрад БНР».

Цалкам магчыма, што гэта крыху запозненая помста за падтрымку футбольнымі фанатамі БАТЭ Еўрамайдана ў Кіеве. Вядома, што Аляксандр Марозаў з’яўляецца адным з лідэраў фанацкага руху Барысава.

Belultras.by следит за развитием событий.

Источник: Цэнтр «Вясна»

Оставьте комментарий