Вось і настаў той дзень, якога мы чакалі! Фінал Кубка! Усе мы верылі што, гуляючы другі год запар у фінале, перамагаць проста неабходна! На вялікую радасць так і здарылася! Насамрэч вельмі, вельмі шмат эмоцый было пакінута ўчора, у дзень перамогі, таму слоў проста няма і зараз, рукі дрыжаць да гэтага часу! ) Таму справаздача будзе невялікай, проста некалькі слоў якія хацелася напісаць. Ну першае гэта ўсё ж такі тое, што насамрэч гэта вельмі вялікая перамога ў нашай невялікай гісторыі! Бронзавы прызёр, фіналіст кубка, уладальнік кубка — гэта вельмі, вельмі добры паказчык!
Другое — гэта вядома, што мы не проста перайгралі суперніка ў фінале, але мы перайгралі гэтае пафаснае дынама, якое напэўна яшчэ 10 гадоў будзе марыць аб трафеях. Такіх эмоцый мы не выпрабоўвалі яшчэ напэўна ніколі! ) Гэта было проста неапісальна! «КУБОК НАШ! КУБОК НАШ!», «Едем, едем, едем мы в Европу»..гучалі з усіх вуснаў увесь дзень і будуць гучаць яшчэ доўга!
Вядома, трэба вельмі вялікі дзякуй сказаць усёй камандзе, ня буду асобна кагосьці выдзяляць, накшталт трэнера ці гульцоў, усе зрабілі тое, што трэба!!! Менавіта ў гэтай гульне усе паказалі сябе як сапраўдныя байцы, якія сапраўды выйшлі ЗМАГАЦЦА за гэты кубак! Вельмі хочацца пажадаць Вадзіму Скрыпчынка поспехаў і ў далейшым, бо для яго, гэта вельмі вялікі поспех за такі невялікі перыяд у клубе! Але ўсё ж такі адзначу аднаго чалавека, які ў гэтай гульні паказаў сабе як сапраўдны мужык, футбаліст, і проста моцны чалавек — Сяргей Сасноўскі! Так трымаць!
Шмат чаго яшчэ можна сказаць, напісаць..але гэта ўсё проста не можа скласціся ў галаве ў тэкст ) Можа праз нейкі тыдзень эмоцыі ўлягуцца ,але пакуль проста немагчыма нешта звязанае напісаць! )
Што датычыцца сектара: ён склаў ~100 чырвона-сініх, нажаль пакуль маем такую лічбу нават на фінале, але ўсім, хто быў вялікі дзякуй! На гульню была падрыхтавана расцяга і тэкставік да яе. На палатне быў намаляваны хлопец-фанат, з кубкам пад пахай, сцягам у руцэ, які стаіць на футбольным полі, за ім віднеецца табло з выявай Лігі Еўропы і футбаліст дынама ,які стаіць на каленях. На тэкставіку было напісана «Усё, альбо нічога», так бы мовіць альбо кубак і Ліга Еўропы альбо смерць! )) Палатно аказалася ўдалым! Таксама былі чырвона-сінія сцягі, некалькі двуручнікаў. З боку дынама, магу адзнацыць толькі што памер палатна, якое яны зрабілі, бо па якасці і колеру гэта было нешта наогул не вельмі прыгожае, мякка кажучы. Карацей, гэта быў наш дзень, наш фінал! Мы яго заслужылі! Наперадзе чэмпіянат і ЕЎРОПА! )
КУБАК НАШ!
Вялікая падзяка Оле Lambretta за шмат фота і відэа.