Чэмпiянат Беларусi. 12-ы тур. Агляд трыбун

У мінулую суботу гульнямі 12-га тура пачаўся другі круг Чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 года. Прапануем вашай увазе традыцыйную справаздачу сектараў.

Обзор 12-го тура. Русская версия

Дынама Берасце — Белшына Бабруйск

Фанаты Дынама некалькі разоў заводзілі на стадыёне крычалку » Вова Курнев, давай, до свиданья!». Гэта прымусіла галоўнага трэнера «Дынама» адрэагаваць на гэтыя выпады на прэс-канферэнцыі:
— А дзе працаваць? У «Барселону» не клічуць. Дзе кантракт, там і працую. Непрыемна чуць крычалкі, абразы з трыбун. Няхай гэта застанецца на сумленні тых, хто гэта робіць. Я ж працягваю працаваць.

Чырвона-чорных на выправе 32 чалавекі.

Славія Мазыр — Нёман Гародня

Хатні сектар каля 40 чалавек.

Сектар Нёмана на гульні ў Мазыры сабраў 12 чалавек.

Тарпеда Жодзіна — Менск

Аб гэтай гульні можна казаць толькі па фотаздымках сектара чорна-белых.

Дынама Менск — БАТЭ Барысаў

На матчы супраць БАТЭ фанатаў менскага Дынама прапускалі на сектар толькі пасля перапісу пашпартных дадзеных: Прозвішча, імя, імя па бацьку, адрэса і год народзінаў — хоць некаторыя і намагаліся хітрыкамі праскочыць. На сектары 170 чалавек. Шмат бела-сініх на цэнтры і за агародожай.

На матч у Менск каля 230 ж/с. Узровень шызы ў першым тайме быў вельмі добры, што не скажаш пра другі тайм, мабыць стаміліся. Сектар як звычайна ў колерах каманды. Падчас матчу было некалькі пераклічак з сектарам Дынама. У канцы матчу гульцы заходзяць на сектар і ладзяць традыцыйную пераклічку з фанатамі!

Шахцёр Салігорск — Нафтан Наваполацк

«На сектары 35-40 чалавек, ніякая шыза, увогуле ўсё зноў нахуй скацілася на дно. Хай кожны зробіць для сябе высновы, і не толькі наконт матчу».

Наваполаўцаў у Салігорску каля 25.

Гомель — Дняпро Магілёў

Пару слоў аб матчы паміж сябрамі з Гомеля і Магілёва. Надвор’е спрыяла футболу, гарачы дзень, перад матчам праліў дождж які быў дарэчы моцны, але кароткі. На хатнім сектары ~ 220 чалавек, з добрай шизой, а таксама на сектары прысутнічалі прадстаўнікі FF (Магілёў). Варта адзначыць, што сектар быў амаль аднаго колеру — большасць прыйшла ў белых майках. Сам матч скончыўся сяброўскай нічыёй, а матч судзіў, дарэчы, сын Сафар’яна.

На выправе ~ 90 бела-сініх.

Оставьте комментарий