Чэмпiянат Беларусi. 11-ы тур. Агляд трыбун

Ну вось і завяршыўся першы круг чэмпіянату Беларусі 2013 года. 6 матчаў 11-га тура былі згуляны ў чацвер і пятніцу (у чарговы раз прывітанне педерацыi).

Обзор 11-го тура. Русская версия

Славія Мазыр — Белшына Бабруйск

На хатнім сектары каля 50 чалавек.

На выязным — 65 чырвона-чорных. З гасцявой Белшыны: «Пякельны выезд, даўно такога не было, як быццам апошні выезд года)) Будні дзень, а людзей сабралася нечакана шмат, малайцы».

Нафтан Наваполацк — Дынама Брэст

Увесь матч ліў дождж, плюс у чарговы раз гульня ў будні дзень. Усяго каля 60 фанатаў сабраў хатні сектар навапалчан.

На выправе 35 чалавек з Брэста. «…Выдатны паказчык для самага далёкага выезду ў краіне і ў будні чацвер!!! Шыза, дзякуючы гульне каманды і праліўному дажджу, нон-стоп)!»

Шахцёр Салігорск — Днепр Магілёў

На сектары жоўта-чорных 85 чалавек. Тым самым Салігорск ставіць рэкорд па наведвальнасці хатняга сектара. Глядзім далей — магчыма гэта не апошні рэкорд у гэтым годзе.

Выязны сектар Дняпра сабраў каля 50 фанатаў. У другім тайме да іх далучаюцца хлопцы з Слуцка са сваім банэрам. Ну і можна дадаць, што чарговы рух вызначыўся майкай «Я — рускі». Хто наступны?..

Тарпеда Жодзіна — БАТЭ Барысаў

Чорна-белых прыкладна 150 чалавек. Пройгрыш, пасля якога папрасіць прабачэння да сектара падыходзіць адзін з гульцоў Тарпеда.

Жоўта-сініх каля 120. «…З нездавальняючай шизой ў першым тайме. У пачатку другога тайма на сектар зайшоў адзін з лепшых гульцоў нашай каманды, ды і проста вельмі добры чалавек — Арцём Радзькоў, які выказаў словы ўдзячнасці ад усёй каманды за падтрымку…»

«…Пасля гэтага моманту шыза ўзмацнілася ў 2 разы, і была амаль без прыпынкаў. На працягу ўсёй гульні пад сектарам вісіць тэкставік «Унеслі інтрыгу, далі фору, як належыць чэмпіёну!»

Дынама Менск — Нёман Гродна

На сектары Дынама ў параўнанні з папярэдняй хатняй гульнёй яшчэ менш чалавек. Магчыма, ды і хутчэй за ўсё, мовілася паражэнне ў фінале кубка і настроем пасля гэтага.

На гасцявым сектары «… 13 чалавек + менскія олдавыя заўзятары Нёмана (10 чалавек)».

Гомель — Менск

Зялёна-белых на сектары каля 200, большая частка на белых цішотках.

Гасцей ў горадзе над Сожам — 5 чалавек.

Оставьте комментарий