Першая хатняя гульня сезону на «Цэнтральным», якую ўсе так чакалі цэлую зіму. Аднак, як высветлілася, зіма яшчэ не зусім скончылася) Акрамя «падарунку» ад БФФ (гульня ў панядзелак), надвор’е паднесла яшчэ адзін. Поле «Цэнтральнага» не было гатова і гульню перанеслі на «Дзіцячы». Змяшчальнасць гэтага стадыёна каля 1000. Адпаведна свята «адкрыцця футбольнага сезону» ў Гомелі не адбылося. Мора ахвочых так і засталіся назіраць гульню за плотам. Фанатыкаў жа «ласкава» размесцілі за брамай у скрынцы для міні-футбола, дзе збудавалі пастамент з драўляных паддонаў. Так што ўбачыць футбол з гэтай дыслакацыі было вельмі праблематычна. Паспрабавалі кампенсаваць шызой)) На ўваходзе ж на гэты, так бы мовіць, сектар «людзі ў чорным» выдавалі хіты: «Тут толькі для фанатаў! Ты фанат? Чаму без атрыбутыкі?». Так што навошта зараз усе гэтыя заклікі «ўсё на ружах», «усё на колерах»… АМАП зараз «у тэме» і ўсё разруліць)) Ад матчу ўсё чакалі перамогі, дарэчы, Гомель пад кіраўніцтвам нашага новага галоўнага трэнера Аляксея Мяркулава, яшчэ ні разу не перамагаў у афіцыйных сустрэчах. Аднак, жаданні не спраўдзіліся. 1:1 пасля фінальнага свістка. Каманда з падзякай за падтрымку каля сектара. Ён, дарэчы, сабраў у гэты дзень каля 250 зялёна-белых
Источник: gwfront.com



