Неверагодна перайграўшы «Гомель» ў чвэрцьфіналі кубка, мы выйшлі ў паўфінал на Жодзінскае Тарпеда, з якім вось толькі толькі згулялі першы тур чэмпіянату!
Тая гульня скончылася з лікам 0-0, на гэты раз перамога была за ФКМ! Вельмі цяжкая гульня, не вельмі хуткасная, даволі жорсткая і здавалася асноўны час матчу так і застанецца безгалявым, потым дзве 15ці хвілінкі і г.д. Алее… апошняя хвіліна гульні, атака ФК Менска, перадача, удар, ГОООЛ!!! 1-0, часу адыграцца ў Жодзіна няма, мы Ў ФІНАЛЕ!!! Другі год запар! Проста цудоўнае адчуванне! Вялікі дзякуй камандзе, трэнеру, за тое, што яны б’юцца ДА КАНЦА! Гэта дарагога каштуе!
Што датычыцца падтрымкі, дык тут мы ўбачылі тое, што і павінны былі ўбачыць, калі ставяць паўфінал кубка Беларусі ў будны дзень у 15-00!!! Проста не аб чым!
На сектары прысутнічала вельмі невялікая колькасць, ў асноўным маладых, ч/с. Для такой колькасьці сярэдняя падтрымка. Асабліва адзанчыць няма чаго.
Усе сілы на Фінал!
ФОТА






Источник: unia-09.livejournal.com/