Спадары зялёна-белыя! Нагадваем пра конкурс «Малюй за Гомель». Для ўдзелу ў конкурсе неабходна скідаць свае працы ў гэты альбом: http://vk.com/album-33561704_188917655
Выкарыстоўвайце ў сваіх працах правільную графіку. http://vk.com/album-33561704_189543313
Прымаюцца любыя працы, аднак адкрытая глупства будзе выдаляцца.
Ставіцеся з павагай да работ іншых удзельнікаў. За срач у каментах — бан.
Будуць дзве намінацыі:
1. Кампутарная графіка (макеты стыкераў, калажы, шпалеры і тд).
2. Маляваная графіка (фота вашых замалёвак, эскізаў, скетчоў, графіці і тд).
Перыядычна будуць падводзіцца прамежкавыя вынікі з уручэннем прызоў у кожнай з намінацый, у канцы года будуць вызначаны фіналісты і пераможцы. У прызах: шалікі, шапкі, наборы стыкераў і многае іншае.
Вазьмі ўдзел і Малюй за Гомель!