Belultras.by удалось связаться со вторым задержанным на матче Беларусь Македония фанатом и задать несколько актуальных вопросов.
Віталь Будзько: «Затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай. Аб чым тут можна казаць?»
Как считаешь, настоящая причина того, из-за чего вас забрали?
Безумоўна затрыманні адбыліся з-за шалікаў з пагонямі, бо амапаўцы некалькі хвілін пераконвалі і пагражалі, калі не здымем іх — будзе гора. Мы адмовіліся здымаць сымболіку, па выніках апынулася, што длаяліся матам і кідаліся на зямлю, размахвалі рукамі і г.д. У пастарунку некалькі «афіцэраў» казалі, што такія як мы пазорым краіну, што з-за нас пачнецца, як ва Ўкраіне паяданьне дзяцей ….
Согласен с приговором? Ведь могло быть намного хуже или может будете обжаловать?
Насамрэч рады, што не далі «суткі» і ўсе трох «аддзелаліся» штрафамі. Відавочна, што розгалас у прэсе, падтрымка сяброў, сьведкі і выдатная праца адваката. (трэба аддаць належнае, што хлапец, які сьведчыў, прыехаў на таксоўцы з Менску, каб пасьпець на суд!) Цягам судовага паседжаньня стала відавочна, што амапаўцы ілжэсьведчаць, блытаюцца ў паказаньнях і «нічога не памятаюць», бо тыдзень «працавалі» на выбарах. Рашэньне верагодней за ўсё буду абскарджваць і таксама буду скардзіцца на ўмовы трыманьня. Бо нас трымалі ў Барысаве ў камеры без адной шыбы ў вакне, было халодна і дзьмуў моцны скразьняк, а таксама мы былі амаль 24 гадзіны без пітной вады
На следующем матче сборной тебя ждать на секторе или … бойкот всех матчей сборной?
Ня ведаю, ці пойду. Пэўна трэба нейк калегіяльна вырашыць такое пытаньне. Варта сачыць за развіцьцём справы. Дый ня хочацца пакідаць нацыянальную зборную без нават кволай, як на матчы з Македоніяй падтрымкі. Хацелася б , па-шчырасьці, каб гэты інцэдэнт з затрыманьнямі паставіў «супрацоўнікаў» праваахоўных ворганаў на месца і вярнуў у межы прававога поля. І падобныя выпадкі не паўтараліся не толькі не зборнай, але і матчах чэмпіяната Беларусі.
Чувствовалась ли на суде поддержка, которую оказывали многочисленные друзья и болельщики?
Падтрымка адчувалася з самага моманту затрыманьня, калі даведаліся, што хлапцы сыйшлі з сектара.
З-за ўвагі прэсы, юрыстаў і грамадзкасьці, міліцыянты і амап не так разняволена, як заўжды паводзілі сябе.
У судзе безумоўна было прыемна бачыць сяброў, адвакатку і праваабаронцаў. Відавочна і гэта не дало магчымасьці «Больш жорстка» паставіцца да нас. Адпаведна аддзелаліся штрафамі. Калі вярнулі тэлефон, было прыемна бачыць паведамленьні, тэлефанаваньні і бачыць заяву кіраўніцтва федэрацыі футбола, аб правамоцнасьці затрыманьня і сымболікі з «Пагоняй», якая дарэчы ўнесена сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Шкада, што не атрымалася даглядзець матч і падтрымаць зборную.
Апроч таго, спадзяюся, што наступным разам міліцыянты і амап недазволяць сабе формаў звароту да заўзятараў «пашлі пагаварым», «э, ідзісюда», «прайдзёмце з намі, у раўсе раскажам» і г.д.
И последний актуальный вопрос, как думаешь с чем связанная такая маленькая посещаемость на матчах сборных и что надо изменить, чтобы стало лучше?
Людзі стаміліся ад паразаў і кепскага абыходжаньня з боку міліцыі, як бы дзіўна не гучала. На матчах не хапае добрай такой беларускай атмасфэры, якая бы яднала людзей у прагненьні пазаўзець і падтрымаць зборную. Банальна нават добрых беларускіх гітоў перад і пасьля матча. У дадатак, Барысаў — не самы зручны горад для зборнай. Верагодна тая ж Гародня, Берасьце ці нават Гомель, з-за адсутнасьці належнага стадыёна ў Менску, маглі б сабраць лепшую аўдыторыю.
Хто захоча ехаць у такі прахалодны дзень на матч, які нічогатне вырашае ў турнірным значэньні? А барысаўчукам, як відаць, такія падзеі, на жаль, не надта цікавыя.
