Доўгачаканы матч з прынцыповым супернікам. Вось яно, на дадзены момант сапраўднае дэрбі дзвюх сталічных камандаў, нягледзячы, што гэта другая ліга. Абедзве каманды выступаюць абсалютна на энтузіазме, бясплатна, за герб на грудзі, бо ў кожнай шмат выхаванцаў гэтых клубаў.
На жаль, матч пачаўся з таго, што шматлікія гульцы Партызана ад кожнага стыку падалі, а суддзя рэагаваў на гэта свістком. Небяспечных момантаў узнікала вельмі замала, як ля адной, гэтак і іншай брамы. Усе былі сканцэнтраваныя на абарону. Шмат хто з аўтазаводцаў, на жаль, не разумеў прынцыповасць гэтага матчу. Пасля перапынку Чорна-Белыя выйшлі ў іншым настроі, суддзя таксама спыніў свістаць ад кожнага падзення суперніка. Толькі так і не атрымалася забіць. Момантаў было больш, чым у першай палове, але так і не прыйшлося змяняць лічбы на табло.
Затое на трыбуне была бачная ўся атмасфера і прынцыповасць гэтага матчу. Зараз аб самым сумным. Незразумела чаго дамагаюцца людзі ў форме, хутчэй за ўсё, каб моладзь працягвала паліць і распаўсюджваць спайсы, ужываць алкаголь і наркотыкі, а не наадварот займацца спортам, хадзіць на футбол, займацца крэатыўнымі справамі і ствараць свята на матчах іх любімай каманды.
Міліцыя цалкам сапсавала свята фанатам Тарпеда, забараніўшы ўсё, што толькі можна. За 2 дні да матчу нарэшце зацвердзілі рэестр. Месяц разглядалі і што ў выніку: усё банеры на ангельскай мове ultras, supporters, shabany fans і іншыя забаранілі, растлумачыўшы, што на зборы у федэрацыі футбола сказалі, што пажадана каб надпісы былі на беларускай ці рускай мове, хоць у АБФФ нам сказалі, што такога не было, галоўнае каб быў пераклад і што гэта значыць. Там, дзе намаляваныя звычайныя крыжы, — таксама не прайшлі, растлумачыўшы, што такія крыжы падобныя на тыя ж, што былі на нямецкіх танках. На матчы прысутнічала хуткая дапамога, на якой таксама намаляваны крыж, мабыць з Нямеччыны прыехала. Другі барабан дазволілі толькі пасля таго, як парваўся першы, — усё ж дэрбі :). Нават звычайныя чорныя і белыя сцяжкі не пусцілі, сказаўшы, што і гэта павінны ўзгадняць. Вялікі сцяг на ўвесь сектар таксама забаранілі з-за крыжа, хоць тэкставік дазволілі, але ён быў не актуальны без сектароўкі. За 4 дні да гульні ГУУС усяляк спрабавала перанесці матч, ціснуўшы на АБФФ, кіраўніцтва двух клубаў і дырэктара стадыёна. І ўсё з-за таго, што ў гэты дзень і ў гэта ж час на стадыёне «Трактар» гуляла Дынама. Некаторыя фанаты былі «аформленыя» на суткі.