Пісаць справаздачы пасля такіх выездаў — справа складаная. Тыя, што былі — ў курсе. :) Тым, хто не паехаў, — зразумець цяжка. Падумаць страшна, 9 год мы чакалі гэтага моманту і вось ён прыйшоў. Выезд агулам прабіла 105 менскіх Чорна-Белых і каля 30-ці нашых братоў з Жодзіна. Тое, што адбывалася на сектары апісаць немагчыма, бо нават такая фармулёўка, як -дзікавае вар’яцтва- будзе недакладнай.
Шыза проста на ўзроўні. Еднасць новага пакалення ЧБ моладзі і старой школы зрабіла сваю справу. Адбылася прэзентацыя новага банэра з партрэтам легенды менскага Тарпеда, Мікалая Іванавіча Блашко, аб чым напішам асобна напэўна крыху пазней. Адзначым таксама пераклічку з сектарам Баранавічаў, якая, шчыра кажучы, вельмі прыемна ўразіла. Трэба будзе паўтарыць у Менску ).
Што да гульні каманды, дык гэта напэўна была самая балючая тэма ўчора. З-за крыўдных памылак і некаторых нерэалізаваных момантаў, Чорна-Белыя не здолелі адкрыць лік першымі й у выніку прапусцілі першы гол у сваю браму. Застаецца спадзявацца, што такіх сцэнараў мы больш не пабачым. Баранавічы — Тарпеда Менск (1:0).
Ты не менш, сектар шызеў, як мае быць. Першы вар’яцкі выезд прабіты. Пачынаем рыхтавацца да доўгачаканай сустрэчы на родным стадыёне 4.05.
Легенда вяртаецца! Будзе весела!