Падарожжа ў Партугалію пачалося для нас нядзельным вечарам, калінінградскім цягніком да Вільні. Маршрут наш быў такі: Вільня-Эйндховен-Порту- Бергамо-Вільня. Спакойна даехаўшы да сталіцы Літвы, прыязджаем у мясцовы аэрапорт дзе праходзім стандартную працэдуру рэгістрацыі і ляцім да Эйндховена. Палёт праходзіць нармальна і ўжо праз 2 гадзіны мы на месцы. У Эйндховене у нас было каля 10 гадзін вольнага часу і мы вырашаем устроіць пешую прагулку ад аэрапорта да цэнтра горада. Прыемны і ўтульны горад , прыгожая архітэктура і сонечнае надвор’е не пакінулі нас абыякавымі. Пагуляўшы па цэнтры вырашылі паблукаць па мясцовых крамах , тым самым прабавіць час. Прабавiўшы патрэбны нам час адпраўляемся таксама пяшком у аэрапорт, дзе крыху перакусіўшы і спажыўшы мясцовага піва ідзем на рэгістрацыю.
Чарговы палёт які заняў 2,5 гадзіну і мы ў Порту. Прыляцелі мы каля 11 вечара па мясцоваму часу. Засяленне ў хостэл у нас было толькі на наступны дзень таму начавалі мы ў аэрапорце. Уначы ён практычна пустуе, і таму ніякіх праблем у нас не ўзнікла. Раніцай сабраўшыся з думкамі, на метро едзем у цэнтр. Архітэктура горада прыводзіць нас у захапленне, асабліва ўражваюць вялікая колькасць высокіх мастоў. Да засялення ў нас яшчэ пару гадзін. Вырашаем наведаць адзін гандлёвы цэнтр, але мясцовыя цэны зрыньваюць нас у шок і прымушаюць рабіць ногі адтуль. Знаходзім прадуктовы магазін, якіх дарэчы вельмі мала ў горадзе, закупляемся ежай і мясцовым партвейнам і едзем шукаць свой хостэл.
Знаходзіўся ён у цэнтры, плюс карта горада, не склалі клопату адшукаць патрэбнае нам месца. На рэсэпшэне нас сустракае пажылы дзядзька, які не размаўляў на ангельскім, што казаць, ён нават не ведае такой краіны як Беларусь. Засяліўшыся прыводзім сябе ў парадак і кладзёмся спаць , усё-такі пералёты і начлег у аэрапорце на жалезных крэслах даюць аб сабе ведаць . Прачнуўшыся вырашаем рухаць у горад, аднак прайшоўшы метраў 100 пачынаецца лівень і мы вырашаем зайсці ў мясцовае завядзенне. Выпіўшы па бакалу піва, чакаем канца дажджу і працягваем шлях . Пабадзяўшыся па цэнтры адпраўляемся ў хостэл, дзе спажыўшы мясцовага напою, адпраўляемся спаць. Пад раніцу да нас далучаецца яшчэ адзін наш таварыш, які ляцеў на дзень пазней нас. Прачнуўшыся адразу ж вылучаўся на акіян, балазе надвор’е з раніцы была сонечнай. Дайшоўшы да акіяна недзе за 1,5 гадзіны па набярэжнай праз знакаміты раён Порту – Рыбейру, надвор’е рэзка псуецца, замест сонца дзікі вецер і хмары, і моцныя хвалі якія перашкодзілі нам пакупацца ў акіяне. Але хаця б ногі мы апаласнулi.
Так як гэта быў дзень матчу , трэба было ехаць назад у хостэл і збірацца на матч. Вось надыходзіць гадзіна X, дабіраемся да стадыёна прыкладна за гадзіну да матчу, і там даведаемся што квіткі былі ў работніка клуба і ён ужо сышоў. Хто паспеў то і купіў . Мы ж спрабуем датэлефанавацца да супрацоўніка клуба, але ўсё безвынікова. Ідзем да віп-ложы дзе знаходзіліся прадстаўнікі клуба, але і там усё безвынікова, карысць нам дапамог партугальскi перакладчык, які дапамог нас з купляй квіткоў патлумачыўшы што і як. Зайшоўшы на сектар на хвіліне 10 ляцім ужо 1:0. Далей усе ўсё ведаюць. Даўно не было так сорамна за гульню каманды. Як сказаў нехта, у гэты дзень на поле была проста нейкая тусоўка людзей. На сектары адзін чалавек з брэсцкага Дынама, а таксама прысутнічаюць хлопцы з кіеўскага Дынама якія гулялі на наступны дзень з Рыу Аве і хлопцы з піцерскага Зеніта якія гулялі за дзень да нашага матчу з Бенфікай . У цэлым на сектары чалавек 40, з якіх больш за палову кузьма.
Пасля матчу едзем у хостел без усялякага настрою, сон, адпраўленне ў аэрапорт. Адпраўляемся ў Бергамо, куды шчасна дабіраемся праз 2,5 гадзіны. Часу было гадзін сем і мы праводзім яго ў мясцовым гандлёвым цэнтры. Наш рэйс затрымліваюць на 2 гадзіны, якія мы праводзім у Duty-Free. Дарэчы ў аэрапорце мы сустрэлі вельмі шмат беларусаў, якія таксама ляцелі ў Вільню, а яшчэ кажуць што дрэнна жывуць ![]()
Дачакаўшыся самалёт, спакойна далятаем да Вільні, дзе на 20 хвілін спазняемся на той жа калінінградскі цягнік, які ідзе прама праз Барысаў . Балазе праз пару гадзін праходзіў аўтобус Панявежыс-Менск, у які мы ўдала апускаемся і ўжо ў 9 раніцы мы апыняемся дома. Ганяйце на выезда, падарожнічайце, шукайце магчымасці – гэта вельмі крута! Галоўнае не сядзіце дома!









