Фанаты «Наваградка»: Мы былі сталіцай ВКЛ, таму павінныя трымаць марку

Фан-сектар футбольнай каманды “Наваградак”, якая гуляе ў чэмпіянаце Гарадзенскай вобласці па футболе, выступае за здаровы лад жыцця.

Фанацкая групоўка “Нова” з Наваградка – гэта бадай адзіная арганізаваная група падтрымкі футбольнай каманды ў абласным чэмпіянаце.

“Наваградак” і яго фанаты сваім сіламі намагаюцца развіваць у сваім горадзе футбол, але вымушаны існаваць выключна на голым энтузіязме і за ўласныя сродкі.

Аднак, па словах аднаго з лідараў футбольных фанатаў “Наваградка”, гэта не замінае ім працягваць падтрымліваць сваю каманду:

— Проста мы вырашылі, мы захацелі, мы чагосьці дасягнулі і спадзяюся, што будзем толькі развівацца. Мы рух “Нова”, мы змяняем атмасферу ў нашым горадзе. У кожнай каманды павінна быць падтрымка – гэта наша каманда ФК “Наваградак”. Мы ўсё ж былі сталіцай ВКЛ, таму павінныя трымаць марку.

Фан-групоўка “Нова”, як і футбольная каманда “Наваградак”, існуе роўна год. Яны паспелі стаць папулярнымі пасля мінулагодняга інцыдэнта на матчы чэмпіяната вобласці, калі сектар наваградскіх фанатаў на хатняй гульні супраць краснасельскага “Цэментніка” быў знянацку атакаваны фанатамі сталічнага “Партызана”. Тады ў затрыманні хуліганаў удзельнічалі нават футбалісты камандаў.

Вобшук на ўваходзе на стадыён «Камсамолец» у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці не горшы за вышэйшую лігу.

Пэрфоманс ад фанатаў ФК «Наваградак».

Такім банэрам фан-сектар павіншаваў сябе і каманду з 1 годам існавання.

На футбол у правінцыйным Наваградку ходзяць сем’ямі.

Источник: racyja.com

Оставьте комментарий