07.04.13 Першае дэрбі 2013. Дынама Менск — ФК МЕНСК

Напэўна першае за пару год дэрбі, да якога , па розных прычынах, не рыхтаваліся як да прынцыповай гульні.
Што датычыцца самой гульні, то яна ў каманды не адбылася, дакладней адбыўся толькі першы тайм, другі ўвогуле быў правальны. Калі ў першым тайме мы бачылі не благую хуткасць, барацьбу, некалькі вельмі небяспечных момантаў каля варот дынама, то ў другім мы убачылі толькі 3 прапушчаных мячы ў нашыя вароты. Не вельмі хочацца каментаваць гульню, першая параза.. Ну зараз застаецца толькі падтрымліваць усю каманду і верыць, што наступныя гульні будуць куды больш лепшыя!


На сектары звыклая для апошніх гульняў колькасць ФКМ, прыкладна 80 чалавек, з не ідэальная падтрымкай, але месцамі даволі добрымі і доўгімі спевамі! Зарады гучалі як у падтрымку каманды, так і ў адрас так званых апанентаў — ганарлівых хлопцаў з-пад Менску. Што цікава, дык гэта тое, што АМАП, які дарэчы знаходзіўся каля сектароў побач з людзьмі ў накідках «STEWARD», вельмі лаяльна ставіўся да ўсяго гэтага, чаго я не ўзгадваю на мінулых «дэрбі». Ну напэўна варта зусім трошкі таксама ўзгадаць і пра так званыя каляфутбольныя мерапрыемствы ў гэты дзень. Ехаўшыя на гульню некаторыя фанаты ФКМ, якія вырашылі дабірацца да месца правядзення гульні разам, выйдучы на сваім прыпынку, заўважылі нездаровую колькасць лайна каля ўсяго манежа і побач з ім, такая колькасць карычневай бруднай масы не магла не паўплываць на настрой прыехаўшых на гульню хлопцаў, таму імі было прынята рашэнне папрасіць хлопцаў заняць свае месцы на тырбунах, бо гульня ўжо хутка павінна была пачацца. Іншая справа што спосаб быў абраны не зусім той, якога чакалі бела-Блакітныя (што было бачна па іх непаразумелых тварах і дзеяннях), «старая школа» ў 2013 годзе, вядома ж не падабалася Дачнікам, што відаць па балоне з пярцоўкай, скарыстанаму пад час гэтай тэмы з іх боку, так нават і па тэкстах ў інтэрнэце. Нядоўгая весялосць, АМАП, і г.д. Карацей весела і хуй з ім(с)
Пасля гульні пакрыўджаныя, назбіралі «каманду помсты» і паехалі «муціць». нажаль пад гэтую мутку папалі нашыя зусім малыя хлапчукі..якія натуральна не змаглі даць адпор «удвая» старэйшым людзям. Але гэта не перашкаджае дачнікам ганарыцца такім учынкам.


Хочацца сказаць наконт усяго гэтага пару слоў: па-першае, вядома нічога звышнатуральнага ў гэты дзень не адбылося, але гэта якое-ніякое дэрбі, гэта гульня 2х клубаў з аднаго горада, гэта супрацьстаянне варожых адзін да аднаго клубаў, таму такія рэчы я лічу заканамернымі і не бачу нічога дрэннага ў тым, што ёсць тэмы ў горадзе, як гэта было ў мінулыя гады! Другая справа, што ў дынама настолькі вялікая манія велічы, і колькасць «фірм» хуліганаў і г.д. , што яны атрымліваюцца ў ЛЮБЫМ выпадку непераможнымі..бо заўжды можна спісаць ўсё на «карлату» ды «болел»..а дзе ж тады сапраўдныя фанаты-хуліганы? Толькі там, дзе перамога Дынама? ;)
Усім дабра!

Оставьте комментарий