3 тур. 13 красавіка. Шахцёр (Салігорск) — ФК Гомель 0:1

На выезд у Салігорск сабралася не меней за 75 фанатыкаў. Адна частка дабіралася на аўтобусе пад канвоем амапа і традыцыйным у такім разе шмонам пры ўваходзе. У выніку былі выняты некалькі стыкераў. Мабыць праваахоўнікі баяліся, раптам яны заснуць, а ім вочы залепяць))). Другая частка — гэта сабакары, якіх прыкаціла каля 25. Ну і трэццяя група — гэта сталічныя зялёна-белыя. Хацелася б адзначыць, што атмасферу ў вандраванні робіць кампанія выездзюкоў. І на гэтым выездзе атмасфера была на вышыні. Да гэтага матчу было падрыхтавана 2 палатна, прысвечаныя Матвейчыку і Астоічу, якія нажаль пакуль выступаюць не за Гомель. І калі «Матвейчык» быў у рэестры, то вось «Астоіч» з-за бюракратыі праваахоўнікаў не быў занесены. Пранеслі самастойна. Пасля размінкі і Моця і Сяржук падыходзілі да зялёна-белых, былі рады сустрэчы. Гасцявы сектар сабраўся аператыўна і падтрымка пачалася з першай хвіліны матчу. Усё было на вышыні: гучна, суладна, практычна без прыпынкаў, нават не ўвесь рэпертуар паспелі адшызець. Гарнякі ў першым тайме спрабавалі перакрыкваць, але дарэмна, а ў другім і зусім патухлі. Мы ж пасля гала Канцавога выкладваліся, як той казаў, «за сябе і тых, хто не прыехаў». І вось перамога, каманда падыходзіць дзякаваць за падтрымку. Гучыць зарад «малайчыны!» і паднімаюцца палотны Сяргею і Сяржуку і пачаўся тупняк з боку «людзей у чорным». Патрабавалі аддаць ім «Астоіча». Усюды ім Гес здаецца)) Але ўсё, разрулявалі і палатно з Сяржуком засталося ў зялёна-белых. Доўгачаканая першая перамога Гомеля пад кіраўніцтвам Мяркулава. Будзем спадзявацца, што зараз іх будзе паболей))

Источник: gwfront.com

Оставьте комментарий