Вось ён і адбыўся. Першы выезд у гэтым сезоне. Нас чакалі салідны шлях (200 км у адзін бок), гарачае надвор’е і незнаёмы горад Масты. Сабраўшы столькі людзей, колькі магчыма размясціць у легкавушцы (4 “ж-б” + сынок, які, спадзяюся, у будучым працягне справу), мы рушылі на Захад. Навігатар упэўнена вёў нас да месца, пакуль не прапанаваў павярнуць у бок, на гравейку, па якой, акрамя як на гужавым транспарце альбо ровары, праехаць вельмі складана. Гэты “аўтабан” цягнуўся бясконцых 20 км, пакуль, нарэшце, не вывеў нас на магістраль.
Тут, на мяжы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, мы зрабілі першы прыпынак. Навігатар здзекліва інфармаваў нас аб тым, што хутка “ляжа адпачываць”. Прыйшлося звяртацца да гаспадара аўтамабіля, які спыніўся непадалёку, і прасіць арэнду “прыкурвацеля”. Стаянка доўжылася не доўга. Чалавеку трэба было ехаць, аднак нас ён падтрымаў, прапанаваўшы вывесці праз Слонім на шашу да Мастоў. Мы рушылі следам.
Слонім – прыгожы старажытны горад з велічным цэнтрам і неадрамантаванымі дарогамі – праехалі за хвілін 10. Вось яна – дарога на Масты. Кіламетраў за 15 да пункту прызначэння мы зноў робім стаянку, зачараваныя пейзажам Нёмана. Сімвалічна, улічваючы, што назва размешчанага побач населенага пункта “Масты правыя”. Да гульні застаецца гадзіна, таму рушым далей.
Вось і г. Масты. Невялікі, блізкі па памерах да нашага роднага Клецка, ён амаль адразу сустракае нас стадыёнам. Паркуемся ў прылеглым двары і ідзём. На ўваходзе праваахоўнікі здзіўлены нашаму візіту. Абшукваюць па ўсіх правілах, нават зазіраюць у падкасы “джынсака”. Чатырохгадовага сынулю правяраюць металашукальнікам. Нас праводзяць на сектар пад ухвальныя воклічы мясцовай “кузьмы”. Ну як мовіць — “сектар”: нічым не агароджаны і пазбаўлены аховы цагляны ўчастак стадыёна. Ну, дарэчы, хто быў у Мастах, той ведае. Сектар гаспадароў паціху запаўняецца і да стартавага свістку налічвае чалавек 40-50. Здзіўляе іншае: з ходам матча сябе абазначаюць тры групы “гучных”, якія знаходзяцца ў розных частках стадыёна, плюс не зусім зразумелымі засталіся “зігі” непаўналетніх мастоўскіх заўзятараў, якія яны “кідалі” узлезшы на цагляны падмурак сцяны стадыёна.
Матч пачаўся з актыўнай барацьбы ў сярэдзіне поля з мінімумам галявых сітуацый. Недзе ў сярэдзіне тайма гаспадарам удалася добрая атака праз цэнтр і – лік адкрыты. Не смуткуем: зараджаем “Ніколі, нікому, цябе мы не пакінем!..” і працягваем падтрымку. Некалькі неблагіх атак жоўта-блакітных, на жаль, нічым не скончыліся, а за хвіліну да перапынку атрымліваем пенальці ў свае вароты – 2:0. “Разам і назаўжды” перабівае судзейскі свісток. Адпачываем.
Другі тайм нашы пачынаюць добрымі атакамі і ўрэшце рэшт самі зарабляюць пенальці – 2:1. “Верым, можам, пераможам” праносіцца над стадыёнам. Праходзіць яшчэ 10 хвілін і пасля навясной перадачы з флангу мы раўняем лік – 2:2!!! Напрыканцы сустрэчы маглі вырваць перамогу – не пашанцавала гэтым разам.
Гучыць фінальны свісток. Нічыя. “Дзякуй за футбол!”, – ляціць з нашага боку і гульцы ідуць да нас. Мы абсалютна без перашкод выходзім да варот і паціскаем ім рукі за падораныя эмоцыі.
Збіраем атрыбутыку. Даволі ветліва да нас звяртаецца правахоўнік, які толькі што падышоў, і цікавіцца, дзе знаходзіцца наш транспартны сродак. Адказваем і атрымоўваем праважатага. Праўда, яшчэ раз падкрэсліваю”, вельмі ветлівага і тактоўнага (не тое, што будзе праз дзень у Ляхавічах). Заехаўшы на запраўку, развітваемся з горадам.
Дарога дадому. Банальныя непрыемнасці. Аўтамабіль пачынае кіпець і мы спыняемся ў невялікай вёсцы, каб набраць чыстай калодзезнай вады. Гаспадары хаты аказваюцца людзьмі ветлівымі, шчырымі і добразычлівымі. У размове высвятляецца, што вёска дажывае свой век. У наступным навучальным годзе зачыняць мясцовую школу.
Адзіны прыток насельніцтва – цыганы, якія ўжо зараз складаюць большасць жыхароў. Нідзе не працуюць. Цікава, за што жывуць? Куды глядзіць мясцовая ўлада? Можа, патрэбна вярнуць да жыцця пункт Статута ВКЛ 1588г., дзе трактаваліся дзеянні кіраўніцтва ў падобных выпадках?
Едзем далей. Кіпім яшчэ ў Слоніме і ў Баранавічах. Апоўначы дома. Прыемная стома. Родны