“История моей команды”. Самы запамінальны момант быў тады, калі нас забралі ў апорку на Строітелей

Belultras.by продолжает серию материалов рубрики “История моей команды”. В данной рубрике наши читатели будут делиться своими историями, как и почему они начали болеть именно за свой клуб.  Напоминаем, свои рассказы присылайте на почту belultras@gmail.com, если есть возможность, дополняйте их фото и видео материалами.

История моей команды. Mar’ina Gorka FCDM.

История моей команды. Моё «Динамо» останется со мной до конца моих дней.

История моей команды. Мне бы Лиду, а БАТЭ у меня уже есть!

История моей команды. Я благодарен судьбе за то, что она свела меня с Динамо!

История моей команды. С чего все начиналось или красно-белое сердце…

Усім прывітанне! Мяне клічуць Яўген. Гісторыя майго заўзення за БАТЭ пачалося ў 1999-м годзе. Мы з сябрамі хадзілі на стадыён , каб бавіць час, бо ў 14-гадовым узросце ў нас яго было зашмат, а з дзяўчынамі яшчэ не ўсё добра атрымлівалася. Гэты быў час, калі БАТЭ прыйшоў да свайго першага чэмпіёнства, а матчы з Дняпром былі самымі напружанымі.
Усходнюю трыбуну толькі пабудавалі, і крэслы не былі ўсталёваны, таму сядзелі на газетках, падсцеленых на бетон. Колькі разоў глядзелі футбол на плоце, які  размешчаны з боку, дзе зараз табло.  А калі вельмі хацелася прайсці на футбол, а грошы былі патрачаныя на недарагое брэндзі, мы пералазілі праз плот з тога боку, дзе стаіць туалет.

Самы запамінальны момант быў тады, калі нас забралі ў апорку на Строітелей. Не памятаю, што быў за матч, але тады мы ўпершыню пайшлі на фан-сектар. І менавіта на гэты матч нехта пранёс фаер(ці дым-шашку, не памятаю дакладна), запаліў і кінуў яго на поле. Усіх фанаў вывелі і на козліках адвезлі ў апорку, дзе мы спачатку адціскалісь ад падлогі, а потым усе, па чрзе давалі паказанні хто кінуў фаер)). Але ўсё скончылася добра, не лічачы хваляванняў бабулі, што я не вярнуўся дадому да 22 гадзін.

Яшчэ запомніўся матч з Міланам на Дынама, здаецца, у 2001-м – гэта было нешта нерэальнае, бо за Мілан я заўзею з таго ж часу, што і за БАТЭ. Убачыў свайго любімага гульца – Мальдзіні, ўжывую, дый Шаўчэнка тады бліскуча граў. Менавіта пасля гэтага матча Кутузава і забраў італьянскі клуб.  Дарэчы, мне нават удалося выпрасіць праграмку матча ў побач сідзячых мужыкоў, цяпер яна займае ў мяне ганаровае месца сярод іншых.
Добра памятаю матч з Реалам у Лізе Чэмпіёнаў. Тады было нейкае вар’яцтва з квіткамі, а я вырашыў не замарочвацца і набыць іх непасрэдна перад гульнёй. Прыйшлі з сябрам за 20 хвілін да пачатку матча і набылі квіткі на цэнтральныя сектары за паў-цаны). Ну а ўражанні ад матча – гол Раўля і тое, як кідаўся ў Касільяса снежкамі  (праўда дакінуў толькі да бакавой лініі).
Зараз не так часта хаджу на стадыён, бо жыву ў Менску і ня так шмат часу, каб ездзіць у Барысаў, але на новы стадыён збіраюсь выбірацца, спадзяюся там будзе ўсё добра не толькі з інфраструктурай, але і са стаўленнем міліцыі да заўзятараў. Бо апошні раз, калі прыходзіў на стадыён Тарпеда – ледзь прабіўся на фан сектар- нейкі амапавец тлумачыў, што ў яго каманда не пускаць на гэты сектар; усё вырашылася, калі я паклікаў старэйшага па званню і схлусіў, што я прыехаў з Барысава.
Жадаю барысаўскай камандзе ўжо хутчэй дабудаваць стадыён, забыцца на няўдалы сезон і з новымі моцамі штурмаваць Лігу Чэмпіёнаў, а мы падтрымаем!

Оставьте комментарий