На майках футбалістаў «Дынама» (Брэст) прозвішчы будуць пісацца па-беларуску

Перад пачаткам футбольнага сезона каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак даслаў у клубы вышэйшай лігі прапановы па беларусізацыі. Прынамсі, ён прапаноўваў, каб па-беларуску былі надпісы на футболках гульцоў, абвяшчэнні дыктара па стадыёне, а таксама зрабіць белмоўную версію сайта.

Пакуль адказалі толькі БАТЭ і «Гомель», якія паабяцалі прыслухацца да парад. Трэцім адказ прыйшоў ад клуба «Дынама» (Брэст).

Дырэктар клуба Мікалай Харашун паведаміў, што ў гэтым чэмпіянаце прозвішчы футбалістаў «Дынама» на майках будуць пісацца па-беларуску.

Раней па-беларуску прозвішчы былі напісаныя толькі ў жодзіскага «Тарпеда-БелАЗ», але апошнія гады ўсе каманды выбіралі расейскую мову.

nn.by

Оставьте комментарий