Справаздача пра выправу ў Рым ад нашых братоў.
Наша чарговая выправа ў фармаце “Eurotrip” выпала на Рым на гульню Лігі Чэмпіенаў паміж “Ромай” і БАТЭ Барысаў (09.12.15г.). Вядома, як толькі аплацілі пералёт і гатэль, з нецярпеннем чакалі гэтага матчу. Прапануем справаздачу з гэтага выязду.

У Рым вырушаем ў панядзелак а 11:20 самалётам з Пыжовіц у складзе 10 асоб (яшчэ пяцёра павіны былі прыляцець у дзень гульні). У аэрапорце стандартныя закупы, у асноўным высокапрацентным алкаголем, якія адрузу спрабуем. У самалёце мы ўжо ў значнай ступені падпітыя, і, дарэчы, атрымалі некалькі заўваг ад сцюардэс аб тым, што нельга ўжываць свой алкаголь і г.д. Сам палёт і дарога ў самы цэнтр Рыма на галоўны вакзал горада прайшла вельмі хутка. На самім вакзале вельмі шматлюдна, усюды хтосьці ходзіць, бегае, усюды ваенныя з аўтаматамі альбо паліцыянты, дзе-нідзе ўздоўж сцен нейкія тыпы чымсьці гандлююць. Нашыя гатэлі размяшчаюцца прыкладна за пяцьсот метраў ад вакзала, такім чынам засяліўшыся каля двух гадзін дня, адразу ж ідзем, каб нешта з’есці, закупіцца і трохі прагуляцца. Адзін з нас быў ужо досыць п’яны, і пасля невялікай славеснай сутычкі вырашаем адправіць яго у гатэль, але ён вырашыў самастойна пайсці куды-небудзь у горад, пакрыўдзіўшыся на астатніх. Але ўсе іншыя адпраўляюцца на экскурсію. Перш за ўсе — гэта Калізей, Рымскі форум, «Алтар Айчыны» (Вітарыяна). Сцямнела каля 17:00 і мы накіраваліся ў бок гатэля, па дарозе вырашыўшы зайсці ў краму, каб купіць што-небудзь выпіць і з’есці. У выніку апыняемся зноў у раёне цэнтральнага вакзала. Пад уплывам алкаголю хто-то губляецца, некаторыя адпраўляюцца да гатэля, дзе сустракаемся з хлопцамі з БАТЭ і да раніцы працягваем весяліцца. Пасля некалькіх званкоў, мы ўсе зноў разам за выключэннем аднаго «пакрыўджанага» хлопца.

На наступны дзень прыходзіць наш зніклы хлопец з выпіскай з бальніцы: дыягнаставалі алкагольную інтаксікацыю — 2,9 праміле. Высветлілася, што машына хуткай дапамогі адвезла яго ў шпіталь, недалёка ад Ватыкана. На шчасце, ніхто на яго не напаў і ўсе дакументы і кашалёк засталіся некранутымі. Пасля невялікай ранішняй размовы мы вырашаем ісці у Ватыкан. У той дзень Папа Рымскі Францыск адчыняў Святыя Дзверы і Год Божай Міласэрнаці і з прычыны пагрозаў тэрактаў ад ІДзІЛ (Ісламская Дзяржава Іраку і Леванту) – паўсюль кантроль, як у аэрапортах, шмат вайскоўцаў са зброяй, забарона паркінгу ў аколіцах Ватыкану. Пасля двух кантроляў, праходу праз брамкі і вобшуку, нарэшце трапляем на плошчу Св. Пятра, дзе сканчвалася Імша. На самой плошчы вельмі-вельмі шмат людзей, але нам шанцуе і праз 30 хвілінаў у акне з’яўляецца Папа, дзе зноў прамаўляе і віншуе натоўп людзей.
Далей вырушаем у Castel d’Angelo, пасля да Piazza Navona, Pantenon, Fontane di Trevi і г.д. Гуляючы по гораду, зноў сустракаем хлопцаў з БАТЭ і ў тым ліку нашага добрага знаемага і зноў распачынаецца імпрэза побач з базілікай Santa Maria Maggiore. Каля 2.00 выпраўляем Братоў да гатэлю на другім баку вакзала. Вяртаючыся, падбягае да нас некалькі “неахрышчаных” і спрабуюць нам нешта прадаць, і пры магчымасці выцягваюць кашалёк у аднаго з нашых хлоцаў з задняй кішэні. У кашальку толькі ID карта і банкаўская карта без грошай. Адразу даганялкі, але госці хіба маюць за сабой выступы на Алімпіядзе ў спрынце. Вяртаемся ў гатэль, блакуем карту. Тэлефануем у амбасаду. Па прыкладна 40 хвілінах вырушаем на паляванне на карманніка. Сустракаем паляка, які раней таксама быў абкрадзены і мы маем поспех, бо ловім злодзея. Той атрымоўвае на арэхі так, што траціць прытомнасць. Яшчэ момант і з’яўляецца паліцыя разам з некалькімі чорнымі, а таму вяртаемся ў гаэтль.

Раніцай ідзем у камісарыят і заяўляем аб крадзяжы дакументаў, атрымоўваем карту, дзякуючы каторай можна будзе вернуцца да дому і трапіць на вячэрні матч. Наступны дзень, гэта зноў экскурсіі, частка з нас робіць транспарант, адносна бліжэйшай сустрэчы з Легіяй – “Усе да сталіцы”. Калі нам здаецца, што эмоцыі ўжо сціхлі, атрымоўваем тэлефонны званок з Польшчы, што двух нашых фанатаў не пусцяць у самалет ва Ўроцлаве, пасля невялікай сутычкі з Легіяй. Апісанне падзеяў ад сябра:
“Лігіі 20 асобаў, нас 3+1 дзяўчына, пры ўваходзе хтосьці ад іх чапляецца, падыходжу, нават нейкі удар пайшоў, потым ад іх. Агульнае хваляванне і хаос, ва ўсе ўмешваецца ахова і паліцыя і г.д., усе, аднак, жадаюць ляцець, але на жаль, не ўдаецца гэта 3 асобам з Легіі (якія амаль не бралі ўделу ў падзеях) і 2 з Пяста.”
Вечарам, калі накіроўваемся да аўтобусу, які паедзе на стадыен, падобна як і сябры, так і ў нас две асобы мінаюць группу Легіі ў колькасці 20-25 чалавек недалека вакзалу. На стадыён едзем недзе 45 хвілін, аднак амаль не сустракаем людзей з шалікамі Ромы. Перад стадыёнам выходзім акурат перад секатрам Ромы, перад Curva Sud у колькасці 6 чалавек, але нічога не здараецца. Ідзем нешта з’есць, выпіваем піва, робім невялкі абыход вакол стадыёну і ў хуткім часе паліцыя забараняе якія-небудь прагулкі. Да матчу маем яшче 1,5 гадзіны і чакаем квіткі (60 еўра за адзін квіток на наш сектар) ад прадстаўніка БАТЭ. Зноў жа праходім два даволі дэталёвыя кантроля – страх з боку ўладаў і трывога супраць пагрозы тэрактаў нас не здзіўляе. На стадыен трапляюць яшчэ ад нас хлопец з дзяўчынай, якія ляцелі з Уроцлава, а таксама рэшта з нашай групы.
У выніку маем 12 галоў, а БАТЭ пры гэтым недзе каля 300 (у асноўным – глоры). На Stadio Olimpico працягваецца пратэст фанатаў з Curva Sud супраць буфераў і аргшкла на сектары, а таксама супраць кепскай гульні футбалістаў. Гульня сканчаецца з лікам 0-0 і наша, а таксама і БАТЭ прыгода з еўракубкамі ў гэтым сезоне завяршаецца. Наступны Еўратрып цепер ужо толькі на вакацыях. Пасля матчу ўсіх пакуюць у аўтобус і вязуць на вакзал Termini, там частка хлопцаў ідзе разам з намі, каб нешта з’есць і нешта выпіць, а частка вяртаецца да гатэлю. У чацвер раніцай вяртаемся ўжо да Польшчы. Два дні перапынку і наступная выправа, на гэты раз да Варшавы. Да сустрэчы на фанатскім шляху. BATE&PIAST