Доўгачаканая справаздача ад хлопцаў, прабіўшых «трайнік».
Даведаўшыся расклад гульняў на выходныя: у Магілёва хатняя ў пятніцу, у Слуцку — у суботу, а ў нас выезд у Менск, з’явілася ідэя прабіць усе тры матчы («братэрскі шлях» так мовіць). 3 дні — 3 матчы. Паехала нас чацвёра …
Дзень 1. Магілёў.
Дарога ў Магілёў была доўгай і без прыгод. Наш «самы пунктуальны», як заўсёды спазніўся на сабаку і рушыў стопам. Па прыездзе нас сустрэлі хлопцы з «Ультрас 22» і «Mаd City». Невялікі шпацыр па горадзе, зазірнулі на стад і рушылі шпацыраваць далей у кафэ. Пасядзелі, смачна паелі, прагуляліся па наваколлі і вярнуліся зноў набіваць жываты)). Я па sXe, а пацаны па піву. Час да гульні – пад’язджае машына са стафам, бярэм і скіроўваемся на матч. На матчы каля 100 чалавек. Шыза даволі неблагая, усе стараліся))
На сектары Магілёва таксама прысутнічалі 2 чалавекі з «Брыгатэ Ультра» (Жлобінскія маладыя ўльтрасы). Дняпро змагаўся ўвесь матч, але пад канец прапусціў. Прыкрая параза…
Варта адзначыць, што вельмі мяне спадабалася дзяўчына з імём Іра. Проста разумніца!!! Пакуль хлопцы гутарылі ў старонцы, яна сабрала сцягі і дзьвурукі, звязала і склала іх. Пасля вялікай кампаніяй мы выйшлі са стаду і рушылі ў кафэ адзначаць днюху хлопца з ультрас 22. Прастава ад дзецюкоў і бывай sXe)). Дамовіліся ўключыць футбол у суседнім памяшканні. Паглядзелі матч, затым патусілі дзесьці ў дварах і рушылі на ўпіску да выдатнай дзяўчыны Іры. Прыехалі на кватэру — хто спаць, хто глядзець ЧС, ну а я падбіваць да яе свае п’яныя кліны. Хачу заўважыць, што наш «чалавек-калектывізм» С-а застаўся дзесьці ў цэнтры шпацыраваць з нейкай мадам, якую я ўжо і не памятаю))), але пад’ехаў пазней. Іра рыхтавалася да іспытаў, таму нічога не заставалася як у душ і спаць. Выспаліся, прывялі сябе ў парадак і рушылі на вакзал, а Іра на іспыты. Па дарозе заскочылі ў краму, паелі на вакзале, селі ў сабаку і паехалі, а грошай заставалася ўсё менш і менш). Вялікі дзякуй дзяўчынцы за ўпіску і поспеху ёй на іспыце! Гэтаксама дзякуй хлопцам з Ультры і Mаd Сity. «Згода НАЗАЎЖДЫ». Нас чакаў Слуцак ў другі дзень падарожжа.
Дзень 2. Слуцк.
Дарога да Слуцка хоць і была доўгай, але праляцела як адно імгненне. У Слуцку нас сустрэлі мясцовыя хлопцы на тачцы. Мы пасядзелі, пагутарылі, праз нейкі час наведалі краму. Затым вырашылі наведаць нашага паплечніка, які праходзіць тэрміновую ў мясцовай частцы. Брат нам быў вельмі рады, ды і мы таксама засумавалі. Пасядзелі з ім, ён распавёў пра нягоды армейскага жыцця і да т.п. Стрэлка гадзінніка адбіла гадзіну да матчу, развіталіся і рушылі да стада. Да таго часу пад’ехалі і слуцкія хлопцы. Паліцаі спалілі гэтыя рухі і вось мы ідзем на стадыён. Узніклі пытанні з нагоды чорных цішотак з чэрапам. Патлумачыць шэрым што-небудзь нам не ўдалося. Доўгі дыялог з падпалканам, які перыядычна выстрэльваў эпічныя фразы тыпу: «У маім горадзе чэрапаў не будзе», «вы фашысты!».
На што мы яму адказалі, што мы зусім не такія, а ён нам зарадзіў не менш эпічную фразу:» ГЭТА Вось такія ВОсь НЕ ТАКІЯ І ПРАЯБАЛІ УКРАІНУ». Фініш поўны)). Прыйшлося пераапрануцца. З праходам на стадыён таксама былі праблемы, так як нібыта не хапала месцаў (у нашым чэмпіянаце месцаў на стадыёне не хапае))). Зайшлі мы на 20 хвіліне, але без банэра. Наш рэестр для мясцовых паліцаеў ня рэестр, а банэр — «фашысцкія», і наогул пляваць яны хацелі на «вашы законы» (тыповыя шЭрыфы з райцэнтра). Сяк-так патрапілі на гульню. Як раз слуцкія хлопцы пачалі рыхтаваць перфоманс. На сектары 50-60 чалавек. І вось Слуцк забівае гол. Хлопцы з радасці выбягаюць да парэнчаў і іх жорстка пачынаюць закідваць на сектар. Аднаго забіраюць, я абурыўся. На мой выкрык адрэагавала шэрыя, з якім у нас завязаўся маленькі дыялог на тэму «што, навошта, чаму». За гэта забралі і мяне. Сядзеў са слуцкім хлопцам. Слуцкага патрымалі 15 мін для прафілактыкі і адпусцілі. Мяне ж збіраліся весці ў аддзел да высвятлення абставінаў, затым пратакол і суткі… І вось цуд: у машыну вядуць яшчэ 2-х, але гасцей)) Тут мяне вывелі са стаду і адпусьцілі. Як пазней даведаўся ў Слуцк прыехала яшчэ некалькі чалавек з Гомеля, але на стадыён трапілі не ўсе. Некалькі слоў з сваімі, сумеснае фота са слуцкімі, і мы ідзем гуляць. Прагуляліся, зайшлі ў краму, купілі ежы і на ўпіску. Слуцкія «падагрэлі» грашыма і ня малой сумай (за што ім вялікі дзякуй). Як аказалася пазней большасць слуцкіх хлопцаў ішло святкаваць «Купалле». Паступіла прапанова прагуляцца паглядзець, што там арганізавалі да свята. Ішлі не доўга, але ўсё ж адбівалася тое што мы ўжо 2 дні ў дарозе. Дайшлі да месца і я проста ахрэнеў!!!. Вогненнае шоў з паходнямі і піратэхнікай, куча народа (маладыя пары, жанчыны з дзецьмі) і нерэальна крутая атмасфера!!! Скачкі праз вогнішча, танцы вакол вогнішча з песнямі. На фоне гралі «Ляпісы», «Камаедзіца» і гд. Наогул гэта ўсё была на столькі класна і нечакана, што гамон. Правялі там гадзіны 3 жорсткага чаду і трэшу. Затым мы вырашылі, што не перашкодзіла б пагнаць і на ўпіску)). Хацелася есці, спаць, ва ўсіх селі тэлефоны. Дайшлі да ўпіскі, паелі і ўлягліся спаць. Паспалі не больш за 4 гадзін, але выспаліся, бадзёрыя, як быццам праспалі гадзін 12. Магчыма адбілася свежае паветра і вельмі актыўны адпачынак. Рушылі на вакзал. Слуцкім вялікі дзякуй за дапамогу, за адпачынак і за ўсё іншае!!!! А наш ваяж працягваўся.
Дзень 3. Менск
Са Слуцка прыйшлося браць квіткі, аддалі 74 тыс. Грошай засталося вельмі мала (хачу заўважыць, што нам прыйшлося купляць квіткі на ўсе сабакі, але хітрылі як маглі). Даехалі да Асіповіч, а затым і да Менска. На апошнія грошы вырашылі схадзіць у кафэ перакусіць. Там сустрэлі нашых хлопцаў. Пазней падышлі яшчэ. Паелі і пайшлі трохі прагуляцца. Недзе праз 45 хвілін вярнуліся на вакзал, сустрэліся з астатнімі, скокнулі ў трамвай і паехалі на стадыён. Выйшлі спакойна, дайшлі да ўваходу на сектар, пакуль туды-сюды засталося паўгадзіны да матчу. Нас пачалі прапускаць на стадыён, але не ўсё так проста. Маладая дзяўчына (супрацоўнік стадыёна, я так мяркую) завяла нецікавую тэму пра квіточкі. Я праскочыў, сказаўшы, што я — супрацоўнік клуба. Павесілі банэры, падцягнуўся народ.
Пачалася гульня. Да свістку на сектары было каля 60 чалавек. Дынамікі вывешваюць расцяг «Мы заўсёды недзе побач». На тое, каб яго вывесіць ім спатрэбілася шмат часу. Пасля чаго, як я зразумеў, яны хацелі ўпісаць яго ў банэровую лінію. На гэта ў іх пайшло яшчэ больш часу)). Мы падтрымалі хлопцаў зарадам «Терпенье и труд всё перетрут», але так нічога ў іх і не атрымалася — у хлопцаў здалі нервы (гэта было бачна па тым, з якой злосцю лётаў гэты «расцяг»). Да канца гульні наш сектар налічваў каля 70 зялёна-белых. Пасля гульні нас пагрузілі ў аўтазак і адвезлі на вакзал. Да другога паверха дайшло 1-3 чалавекі з усіх)) Злавіліся з хлопцамі, падбілі апошнія грошы і рушылі ў краму. Лёгкі перакус і мы ідзем да цягніка. Пастаялі разам і разышліся кожны да свайго вагона. Я быў у перадапошнім вагоне і быў я там адзін ((. Зрэшты сеў у вагон, пачакаў адпраўлення, пакуль праверылі квіткі і рушыў да сваіх. Прачнуўся ўжо на пероне роднага горада. Так спяшаўся выйсці што ледзь не забыўся заплечнік..
Усім выезды, хлопцы! Толькі адзін — нумар адзін!