Будны дзень, адзін з самых далёкіх выездоў..і ў горад над Сожам, ужо не першы год едуць адныя і тыя ж людзі. Надвор’е спрыяла і таму мы вырашылі паехаць раней, каб як і ў тым годзе заехаць на які-небудзь вадаём, паплаваць, зрабіць вогнішча, перакусіць і г.д.
Адразу ж перад выездам, заўважыўшы ў машыне некалькі балонаў з фарбай, і трохі іншых матэрыялаў, якія маглі спатрэбіцца для вырабу расцягі, мы вырашылі заскочыць на краму, ды дадаць да гэтага спісу яшчэ трохі прыладдзя, і зрабіць тое, што ніколі не рабілі, а менавіта нейкую мінімальную ультру па шляху на выезд! Ідэя ўсім спадабалася, і таму настрой быў даволі добры і прыпадняты. Першыя прыгоды пачаліся калі мы сталі шукаць якое-небудзь возера, дзе можна спыніцца і «разгарнуцца». Заехаўшы ў нейкую вёску, па якой мы ехалі вельмі доўга, мы спыніліся каля нейкага вадаёма, і як толькі дзверы машыны былі адчынены, туды пачала залятаць проста дзікая колькасць усялякіх овадней, пчол, ды і бог ведае каго яшчэ! )) Гэтая атака насякомых, заспела нас знянацку, таму кіроўцу прыйшлося яшчэ хвілін 5-10 ездзіць туды-сюды з адкрытымі дзвярамі )) Але адразу скажам, што такі моцны наплыў насякомых быў ў гэты дзень не апошні. )
Усё ж выбраўшыся адгэтуль, мы праехалі трохі далей і там ўжо знайшлі месца па-лепей, дзе і спыніліся. Нехта пачаў шукаць сухія дровы, хтосьці пайшоў купацца, астатнія узяліся пачынаць рабіць «выезддную ультру» )) Мы вырашылі зрабіць невялікі тэкставік «Кубак Наш» і кардонны кубак. Усё гэта суправаджалася паглынаннем зробленай на вогнішчы ежы ))
Адпачыўшы на прыродзе, мы паехалі ў Гомель, час быў як-раз каб паспець на гульню.
Ужо ў Гомеле, праязджаючы па горадзе і пад’язджаючы да стадыёна, успомніўшы леташні выезд, і ўсіх «ярусскіх» у Гомеле, мы ўрубаем на поўную «Ня быць Скотам» і валім да стада. )) Ужо каля сектара, калі нас «прымаюць» акабы, я быў вельмі і вельмі здіўлены, ніводнага разу я яшчэ не бачыў ў Гомеле, ды напэўна ў іншых гарадах, такога міліцыянта, які быў тут. Гэта напэўна быў першы акаб, якога я нават не хацеў называць мусарам, бо сапраўды звычайны, нармальны чалавек, які праз кожнае слова жартуе. Але ўсе гэтыя чалавечыя якасці, сканчаюцца ,калі «ёсць загад». Гэтак было і зараз, калі мы пачалі паказваць і тлумачыць наконт расцягі да кубка. Няма ў рэестры — значыцца нельга! Як мы не спрабавалі растлумачыць, што бываюць розныя сітуацыі, што можна не паспець занесці ў рэестр, можна пазнаць аб нейкай падзеі ці даце ў апошні момант, можа быць, што гэта дата ці падзея толькі ў апошні момант і адбылася… але ўсё дарэмна… ў іх ёсць загад і ўсё… словы Супраць сучаснага футбола, як раз падыходзяць да гэтых дзеянняў.
з сапсаваным настроем мы пайшлі на сектар. Вядома, 5 чалавек на сектары гэта не ўзровень, але і ўпяцёх мы стараліся падтрымліваць гульцоў і даносіць да іх свае словы. Вось на сектары і пачалася другая атака насякомых, гэта проста было нейкае пекла, на кожную нагу садзіцца па 10 штук нейкай машкары, і так усе 90 хвілін.
Што датычыцца гульні, я не ўбачыў нейкага жадання перамагчы, з першых хвілін было бачна, што Гомель мацней у гэты дзень. Таму прапусціўшы першы гол, гульцы, можна сказаць, пахавалі ўсе надзеі на перамогу. Адзначу можа толькі Бушму, які гуляў добра, але для брамніка ён занадта часта быў з мячом. Параза 0-2, гульцы падышлі да сектара і падзякавалі нас, як і мы іх. Не маглі мы абыйсціся без зарада ў адрас кузьмы — «едем, едем, едем мы в Европу» )
Гульня скончана, і мы, памахаўшы кубкам ўсім, хто выходзіў са стадыёна, садзімся ў машыну, і нас чакае доўгі шлях дадому…
Хоць каманда і прайграла, але літаральна праз некалькі кіламетраў, наш настрой ізноў стаў вельмі прыпаднятым! ) Усё ж добрая кампанія, і вясёлая дарога зрабілі сваю справу, і нават параза і кепская гульня каманды не змаглі сапсаваць наш настрой! ) Таму на першай запраўцы мы спыняемся, перакусіць. Але проста перакусам не абыйшлося ,пачаўся дзікі угар і танцы з нашым кардонным кубкам прама на запраўцы! )) Нешматлікія людзі, глядзелі на гэта вельмі дзіўна )) Гэта і зразумела, стаіць машына, з якой валіць Юра Шатуноў, а вакол яе танчаць і робяць абы што 5 цвярозых людзей )), адзін з якіх махае кардонным кубкам ))
Садзімся ў машыну, дадому яшчэ далёка, рана ўсё роўна не прыедзем, знаходзім рэшткі фарбы, замалёўваем некалькі прыпынкаў, адначасова, заляпляючы налепкамі. Вырашаем заехаць у Бабруйск і там зрабіць тое ж самае. Стадыён і тэрыторыя побач была залеплена рэшткамі налепак. Ўжо выязджаючы з Бабруйска, заўважаем што на мосце, на якім напісана Бабруйск, пры ўездзе ў горад, ёсць нейкія жыдоўскія надпісы ,спыняемся і вырашаем гэтую праблему. ))
Выезд скончаны, каманда не змагла перамагчы і не паказала добрай гульні, нас было толькі 5, але выезд адзін з лепшых , пасля Наваполацка, ў гэтым годзе! ) Кампанія і настрой вырашае ўсё!
Катайце на выезда, хлопцы! ;)