Фанаты «Нёмана» ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча песняй i хвілінай маўчання

Пачатак сезону, а фанаты «Нёмана» зноў здзіўляюць грамадскасць. На гэты раз гарадзенцы правялі акцыю ў памяць аб народным паэце Беларусі Ніле Гілевічы.
На працягу матча «Нёман» — «Граніт», фанаты некалькі разоў спявалі песню на словы народнага паэта Беларусі «А я лягу прылягу», а таксама правялі хвіліну маўчання. «Мы, як патрыёты сваёй краіны, проста абавязаны былі гэта зрабіць. Ніл Гілевіч — быў сапраўдным сынам Беларусi, якім ганарацца і якога паважаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. На матчы адкрыцця чэмпіяната мы спявалі песню на словы Ніла Гілевіча «А я лягу прылягу». Зрабілі мы гэта ў знак павагі і смутку аб народным паэце. Ідэя прыйшла зрабіць падобнае за некалькі дзён да матчу. Многія песню ведалі, але былі і тыя, што карысталіся падказкай з паперы. На наш погляд, атрымалася ўсё добра», — распавёў старшыня Клуба заўзятараў Дзяніс.
Источник: www.t-styl.info

Оставьте комментарий