Праднавагоняя акцыя «Шануй сваё» ад фанатаў «Нёмана»

Гэты дзень запомніцца не толькі нам, але яшчэ дзецям і іх бацькам пераднавагодняй акцыяй «Шануй сваё».

Дзяды Марозы, Снягурка, Цмакоша і памочнікі Дзядоў Марозаў … хто б гэта мог быць? Правільна, Алені smile

Гэтак жа нашы маленькія «ультрас» дапамагалі з падарункамі Дзядулям.

Сэнс акцыі быў такі: падарыць дзецям радасць і мора ўсмешак, даказаць, што Дзед Мароз існуе і дорыць падарункі, а таксама распавесці дзецям, што трэба ведаць і шанаваць Вялікі і Магутны жоўта-зялёны «Нёман».

Кропка «старту» была дадзена ад плошчы Савецкая, бо менавіта тут самая вялікая колькасць дзяцей, тут елка і паравозік, каток ды музыка.

Калі мы спусціліся са сваіх саней проста на плошчу, разумныя дзеткі не разгубіліся і самі пачалі падыходзіць да нас. Пасля расказаных вершаў яны атрымлівалі ў падарунак прысмакі і запаветны сімвалічны стыкер, чаму былі бязмерна рады.

Хтосьці ўжо ведаў пра «Нёман» і, так як і мы, быў у жоўта-зялёных колерах, а для самых маленькіх знаёмства з нашай камандай сталася пазнавальным адкрыццём.

Вельмі вялікая колькасць вершаў была на беларускай мове, гэты факт цешыў яшчэ больш. Асобныя словы падзякі тым настаўнікам і бацькам, якія вучаць роднай мове дзяцей.

Далей мы пайшлі па шляху «жоўта-зялёнага маршу» – гэта значыць па вуліцы Савецкая, там дзяцей было менш, але ўсё хацелі сфатаграфавацца з сапраўднымі Дзядамі Марозамі, Снягуркай і плюшавым Цмокам, які ў выніку дзіцячай фантазіі стаў нашым родным Кракадзілам Генай.

Плошча Леніна. Дзеці ў прамым сэнсе слова ляцелі да нас, беглі і крычалі «Дзеееед Марооз», ледзь не на хаду распавядалі вершыкі. Тут у нашага Кракадзіла Гены нават з’явіўся асабісты фанат: яшчэ б, такая вялікая плюшавая цацка! Дзіця пішчала ад радасці і ішло назад з ім да самай плошчы Савецкай.

Абышоўшы самыя масавыя месцы з дзяцьмі, мы вяртаемся ізноў на Савецкую.

Фінішная кропка – палац Тэкстыльшчыкаў, а фінальнай нотай было маленькае жоўта-зялёнае дымавое шоў, і цяпер нашым саням пара ляцець.

Да наступнага года, дзятва smile З надыходзячым вас! Шануйце сваё!

П.Н.Дзякуй усім, хто прымаў удзел у дадзенай акцыі, мы ствараем традыцыі самі!

Астатнія фотаздымкі шукайце тут

Калі не знайшлі, пішыце на grodnoultras.com@gmail.com ©Lambretta

Оставьте комментарий