Светлае свята Вадохрышча Гасподняга ад БАТЭ Барысаў

Мінулыя выходныя выдаліся на славу! У нядзелю было светлае свята Вадохрышча Гасподняга, і як і летась хлопцы сабраліся, каб акунуцца ў палонцы. Хтосьці гэта рабіў з рэлігійных меркаванняў, а хтосьці правяраў сябе і сілу духу, бо тэмпература была каля -18. Спадабалася абсалютна ўсім, асабліва тым, хто ныраў упершыню! Адчуванне лёгкасці і прасвятлення настае маментальна:) Гэта не так страшна, як здаецца, галоўнае перамагчы сябе!! Мы спадзяемся, што колькасць моцных духам людзей з кожным годам будзе павялічвацца!!

Р.S. Усміхнулі супрацоўнікі з металашукальнікамі, якія стаялі ля хрысцільні.

Таксама ў гэты светлы і радасны дзень прайшла акцыя, якая таксама стала добрай традыцыяй! Быў наведаны Дом Дзецяці, дзе жывуць маленькія дзеткі, ў якіх не склаўся лёс і ім не пашанцавала з бацькамі. Мы пазнаёміліся з гэтым Домам летась і на працягу ўсяго года спрабавалі аказваць пасільную дапамогу малянятам і людзям, якія за імі даглядаюць, бо калектыў галоўным чынам жаночы і часта патрабавалася дапамога ў выглядзе грубай мужчынскай сілы, якую нашы хлопцы з радасцю аказвалі!!! Сёлета лік удзельнікаў мы паспрабавалі мінімізаваць (па просьбе дырэкцыі ўстановы, хоць гэта і не асабліва атрымалася), а вось колькасць ахвотнікаў дапамагчы ўзрасла, што не можа не цешыць!!!Ваша дапамога патрабуецца круглы год, таму не саромеемся, пішам, але і мы ў сваю чаргу абяцаем даваць адпаведную інфармацыю сваечасова, дзеці будуць рады бачыць усіх і заўсёды!! Дзеткі вельмі таварыскія!!
На сабраныя сродкі было закуплена самае неабходнае для жыцця і камфорту малянят (сродкі асабістай гігіены, цацкі, трохі рэчаў перадалі, гульнявыя пляцоўкі, дыван у гульнявы пакой і шмат што іншага). Нажаль, пагутарыць з дзеткамі гэтым разам не атрымалася, але кожны ахвотнік можа ў любы момант гэта зрабіць.

Жадалася б сказаць ВЕЛІЗАРНАЕ ДЗЯКУЙ усім тым, хто не застаўся ўбаку, тым хто ўсёткі змог выдаткаваць хоць нейкую суму на гэту добрую справу! Дзякуй тым, хто дапамагаў цацкамі і рэчамі — шмат хто іх проста выкідвае, хоць яны могуць яшчэ прынесці радасць іншым. ДЗЯКУЙ хлопцам з клуба, якія актыўна бралі ўдзел як у зборы сродкаў, так і ў наведванні Дома Дзіцяці. ДЗЯКУЙ як гульцам, так і трэнерскаму штабу, ніхто не застаўся ўбаку, і гэта не можа не цешыць! Асобнае ДЗЯКУЙ Віталіку Радзівонаву за дапамогу, хоць ведаем, што не асоба ён будзе вітаць гэта афішаванне — сціплы вельмі))) Але гэта заслужана, шмат хто абавязаны браць з цябе прыклад!! Гэта ад душы!!

Збор фін. сродкаў на падобныя акцыі не спыняецца ніколі, бо хуткім часам яшчэ шмат што трэба дакупіць!!! Падрабязнасці потым будуць ніжэй!

Усім поспехаў і добрага настрою!!

Источник: Усё жыццё — БАТЭ Барысаў!

Оставьте комментарий