18.01.2014. Трэці па ліку турнір па міні футболу ў Маладзечна. Пра яго правядзенне было вядома даўно. Ліда ў другі раз апынаецца ў спісах дзесяці запрошаных камандаў.
Марозная суботняя раніца… Акрамя адзінкавых пасажыраў у вагонах жалезнага сабакі апынаецца яшчэ чалавек пад 40, якія рухаліся ў маладзечанскім кірунку. Хто б сумняваўся, што такі не маленькі натоўп не зможа прыцягнуць увагу людзей у пагонах. І зноў ліставанне — як вы за*Палі!
Знаходзячыся праз пару вагонаў ад нашых, тэлефаную пацікавіцца як у «арыштантаў» справы. Чаму арыштантаў? Таму што першы вагон, дзе знаходзілася асноўная наша маса апынулася ізаляванай ад астатняй часткі цягніка зачыненымі на ключ дзвярамі ў тамбуры. Са званка даведваюся, што ў спісах лягавых апынаецца 35 «щщей». Астатнія, мабыць, не спаліліся)). Прапаную свайму суразмоўцу перадаць шэрым, што «ў суседнім вагоне на нажах б’юцца мужыкі, а яны хернёй займаюцца» на што чую: «Што, сур’ёзна?» Вырашаю не падстаўляць чалавека і адказваю: «Не». Так і даехалі.
На пероне без чаканага прыёму не абыйшлося, таму, у каго атрымалася, той разбрыўся хто-куды. Двое, усё ж, умудрыліся прабіць прывакзальнае аддзяленне. На месца правядзенне турніру дабіраліся сваім ходам. Прыбываем туды першымі. Не спяшаючыся падцягваецца астатняя маса запрошаных, у тым ліку і нашых хлопцаў, якія ехалі сваімі карамі з Ліды і Менска. Наша каманда апынаецца ў групе «В» разам з ДБ, ДМ, ТМ і Маладзечна-2. Па выніках гульняў апынаемся пераможцамі толькі ў спарынгу з Маладзечна: 8-0.
Выдатная падтрымка нашай трыбуны. Жартам неяк нават было сказана: «Як вас угаманіць?»)) БАТЭ і берасцейцы, падчас гульняў сваіх камандаў, гэтак жа не прахалоджваліся. Шызели мы на «выдатна», шкада толькі паехалі не заняўшы прызавых месцаў. Адыграўшы ўсе гульні ў сваёй групе і не разлічваючы ўжо ні на што, вырашаем зваліць раней — гадзіны за паўтара да адпраўлення нашага цягніка. Нехта з’язджае пасажырскім, а камусьці не хапіла квіткоў, таму і з’язджаюць на паўгадзіны пазней сабакам. Двое нашых забіваюць на агульнае вырашэнне і застаюцца даглядзець турнір да канца. Ад іх і даведваюся, што 1-ае месца займаюць менскія тарпедоны, 2-ое — адна з камандаў Маладзечна, а 3-е — БАТЭ. З прызоў: скрыня піва, кубак, медалі.