Два дні таму скончыўся 2013-ы год, яшчэ раней скончыўся сезон. Усё ніяк не даходзілі рукі заняцца жж, накідаць нейкую справаздачу за мінулы футбольны сезон. Але лепш позна, чым ніколі. Верагодна, хтосьці мой жж яшчэ чытае.
Пачаўся футбольны сезон адразу трыма выправамі запар (Мінск, Наваполацк, Брэст), прычым кубкавая выправа да кунцаўскіх мусароў павінна была стаць адной з самых масавых. Аднак, надвор’е сапсавала планы, трасы сталі, па выніку два аўтобусы, мікрон і аўто засталіся ў Салігорску, а падтрымаць каманду адправіліся ўсяго 11 чалавек, якія скарысталіся БЧ.
У цэлым сезон ад’ездзілі даволі не дрэнна.









Што тычыцца хатніх матчаў, дык тут таксама ўдалося выйсці на нейкае пастаянства. У сярэднім сектар збіраў 50-70 чалавек, рэкордным паказчыкам стала 140.















У плане ультры ў сэзоне падрыхтаваліся толькі дзьвуручнікі на матч Лігі Еўропы і невялікі банэр з тэкставіком на матчы з Гомелем, прычым нават з тым малым, што рыхтавалася, мы мелі шмат праблем з далбоёбамі ў шэрым. Гэтак жа яшчэ ў пачатку сэзону не былі зарэгістраваны некаторыя банэры, але гэта ўжо штодзённасць.
Што тычыцца каляфутбола — ходзяць чуткі, што ён быў, прычым на фоне апошніх гадоў, з большага паспяховы. Хаця без параз таксама не абышлося, але зараз не аб гэтым.