Беларускамоўныя стыкеры фанатаў — новы трэнд

Стыкер — гэта той жа міні-банер, які нясе інфармацыю не толькі пра любімы клуб, а і іншыя каляфутбольныя падзеі.

Апошняя партыя стыкераў БАТЭ абсалютна беларускамоўная. Прычым, некаторыя выкананыя на беларускай лацінцы. Тут, вядома, пра сам ФК, але выказваюць фанаты сваё стаўленне да Беларускай федэрацыі футбола, піратэхнікі.

Ёсць налепкі з выявамі Кастуся Каліноўскага і СтаніславаБулак-Балаховіча, гістарычных персанажаў, якіх шануюць «хуліганы». Польская тэма — гэта даўняе сяброўства БАТЭ з «Пястам» з Глівіцэ.

На налепцы напісана «Айчына! Нацыя! Тарпеда!» Таксама маюцца такія, што паведамляюць «Футбол для фанатаў, а не для мусароў».

Якасныя стыкеры ў «Гомеля». Робяць іх за мяжой. У Беларусі і даражэй, і паліграфія горшая. «Адна Радзіма, адзін горад, адна каманда», — напісана на налепцы.

«Дняпро будзе першым», — паведамляюць магілёўскія стыкеры. Хаця побач жа ёсць такія, як «днепряне», блізкі па афармленні да «славяне».

Вядома, ёсць беларускамоўныя стыкеры ў адвечных супернікаў «Дынама» і «Партызана». «Ад бацькі да сына. Адна каманда, адна Радзіма», — вельмі прыгожы стыкер «Дынама».

У Брэсце, Віцебску, Гродне, Слуцку, Жлобіне, Лідзе, Слоніме, Баранавічах таксама на стыкерах ёсць беларуская мова.

Калі белмовы няма, то нярэдка бывае Пагоня, як у «Белшыны».

Скідвайце ў каментах яшчэ ўзоры беларускамоўных стыкераў.

Источник:  nn.by

3 комментария к “Беларускамоўныя стыкеры фанатаў — новы трэнд”

Оставьте комментарий