Вашему вниманию отчёт о матче Минск-Торпедо, оригинал взят здесь http://unia-09.livejournal.com/4161.html
— Вось і пачаўся футбольны сезон 2013 у Беларусі…але вясной і не пахне…(
Першая гульня ФКМ адбылася з Жодзінскім Тарпеда. Асобна каментаваць дзейнасць гульцоў не будзем, для гэтага ёсць звычайныя спартыўныя рэсурсы.
Адзначым толькі, што першая гульня адбылася напэўна ўсё ж такі комам: змушаная замена на першых хвілінах гульні, сур’ёзная траўма вядучага гульца, чырвоная картка…Але трэба адзначыць, што каманда не ўпала духам, а працягвала біцца на полі і выніковы лік 0-0 напэўна заканамерны!

Што датычыцца фан-сектара у гэтай гульні, то ён склаў прыкладна 80 чырвона-сініх. Лічба насамрэч для першай гульні чэмпіяната не зусім добрая, скажам шчыра. Але да гэтага была гульня за кубак, і таварыскія гульні, на якіх прысутнічала прыкладна такая ж колькасць актыўных фанатаў, з чаго можна зрабіць выснову, што «левы» народ з сектара сышоў, і застаўся касцяк тых, каму гэта на самой справе трэба!

Таму пакуль на гэтым этапе развіцця дэвіз — » Не количество, а качество» , нам вельмі блізкі! Вядома ж што хочацца бачыць на сектары як мага больш людзей, але лепш пакуль так, чым 200 чалавек, з якіх палова стаіць з рукамі ў кішэнях!
Таму будзем працаваць над ўсім! Хадзіце хлопцы на сектар, ездзіце на выезда і ўсё будзе добра! ;)

п.с. — хочацца адзначыць даволі нармальную дзейнасць мусароў, за ўсю гульню ад іх не было чуваць ніводнага слова…Дробязь, але Прыемна! ))