23 Лютага 2013 адбыўся першы турнір ФК Менск па міні-футболе сярод фанатаў, арганізаваны ультрас ФКМ «Унія’09».
Турнір быў прысвечаны памяці нашага сябра і паплечніка Лёшы «Базыля», нажаль які адышоў ад нас у 2010 годзе.
У турніры прынялі удзел 8 каманд: Нафтан Наваполацк («Громница»), Нёман Гродна (Wild Group), Зорка Менск, Тарпеда Менск, і чатыры каманды фанатаў ФК Менск (Унія, Young SS, СФ, W.C.C.).
Турнір прайшоў у добрай сяброўскай атмасферы, шчырай, сумленнай і упартай барацьбе! Усе ўдзельнікі турніру былі ўзнагароджаны невялікімі памятнымі прызамі. А каманды, заняўшыя месцы на п’едэстале, таксама атрымалі дыпломы і кубкі турніру! Пераможцам турніру стала каманда Зорка Менск, з чым мы яе шчыра і віншуем! Другое месца засталося за хлопцамі з Гродна(Wild Group), і трэцяе месца занялі фанаты з Наваполацка — «Громница» (Нафтан), якія праявілі неверагодную волю да перамогі, асабліва ў гульне за трэцяе месца! Абсалютна ўсім удзельнікам гэтага турніру Вялікі Дзякуй за удзел, і за тое, што адгукнуліся на наша запрашэнне! Спадзяемся, што гэта не апошні турнір і ў наступныя разы прыезджых каманд будзе больш, чым тутэйшых ;) Усім Вялікі дзякуй! Фк Менск назаўжды! Усім ворагам на злосць!
Пераможцы турніру!
P.S. — Таксама жадалася б адзначыць, што гэта быў наш першы досвед правядзення падобных мерапрыемстваў, таму калі былі нейкія недахопы, падчас правядзенні турніру ці ў арганізацыі, абяцаем іх ліквідаваць у наступным турніры! )








