Неман. Статыстыка наведвальнасці ў сезоне 2014

Статыстыка наведвальнасці ў сезоне 2014

Міжсезонне ўжо даўно ахутала стадыёны краіны, таму прыйшоў час падводзіць вынікі. І пачнем з адной з самых хворых тэм — гэта наведванне стадыёна, сектара і выездаў. Дадзеныя не суцяшальныя, нават вельмі сумныя. Колькасць футбольных гледачоў на трыбунах імкліва падае і гэта не можа не выклікаць хваляванне.

1. Хатнія гульні (сектар). 2014

Вось такая нестабільнасць была ў гэтым годзе:

Абсурднасць некаторых фактараў зашкальвае (і якія на самой справе існуюць і ўплываюць):

«Навошта ісці, калі ў інтэрнэце можна паглядзець»
«Які сэнс заўзець за такую каманду, калі ёсць умоўны Манчэстэр Юнайтэд»
«Каманда гуляе дрэнна, таму глядзець футбол не пайду»

А ёсць і цалкам сабе рэалістычныя:

«Зрабілі са спартыўных мерапрыемстваў зону падвышанай небяспекі. Стаўленне да людзей якія прыходзяць на футбол, як да злачынцаў»

Але вызначальны фактар, відавочна, будзе наступны, нават улічваючы тое, што ён рэдка гучаў:

«Усё проста. Мы страцілі традыцыі »
«Патрыятызм і любоў да горада і клубу»

2. Выязныя гульні. 2014

Тут яшчэ ўсё больш сумна. Цікавасць да выяздаў с кожным годам прападае, колькасць падае, узровень падтрымкі зніжаецца.

«Галоўным фактарам у выязных і хатніх матчах з’яўляюцца ўмовы для заўзятараў: у першую чаргу глядач павінен правесці добра час, плюс міліцыя абшуквае, як быццам ты што скраў, і затым, вядома, ужо гульня самой каманды»

Усё-такі ж фінансавы фактар уплывае сур’ёзна. Большая часткая сектара складае студэнты ды школьнікі, якія, па зразумелым прычынам, заўсёды не могуць катацца на выязды.

Таксама каласальную ролю ў выездах гуляе канкрэтны горад і органы правапарадку ў ім. Хочацца пасля прыезду ў горад паглядзець яго і вольна правесці час да матчу і пасля, а не прасядзець у мясцовым аўтазаку, «любуючыся» сценамі ўчастка.

Як мы заўсёды кажам: «Катайцеся на выязды!»

3. Хатнія гульні (стадыён). 2014

Тут усё больше меньш пасцей і па графіку відаць. Адразу ж трэба заўважыць, як упала наведвальнасць пасля дзялення на шасцёркі.

Хадзіце на футбол не гледзячы на ўсе гэтыя фактары. Любіце свой горад і свой клуб!

Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у апытанні.

P.S. На гэтым мы не заканчваем з сезонам 2014. Працяг будзе.

Источник: grodnoultras.com

Оставьте комментарий