Дынама Берасце – БАТЭ Барысаў, справадача ад ПЯСТА

На выезд да Берасця, на гульню з удзелам мясцовага Дынама і БАТЭ, пятнічным вечарам на цягніку з Глівіц выехала 5 чалавек.

Нам траба было пераадоліць больш за 500 км, у той час, як БАТЭ – больш за 400 км. Яшчэ пад час падарожжа, на адным з прыстанкаў, мы сустрэлі нашых братоў, якія выбіраліся на белградскае дэрбі.

Раніцай мы былі ўжо ў Тэрэспалі, дзе на нас чакалі браты з БАТЭ, якія дапамаглі нам прайсці мытны кантроль на чыгуначным вакзале.  У самім Берасце нас чакалі яшчэ каля 20 хлопцаў з БАТЭ і Дынама (яны сябруюць паміж сабой), якія спецыяльна для нас прыехалі на дзень раней, каб нас пагасціць і паказаць горад.

Пасля кароткага прывітання у бары, мы накіраваліся за горад, дзе быў арэндаваны дом каля возера, там мы супуольна бавілі час да самай позняй начы. У той жа дзень, ад аднаго з ультрасаў Дынама Берасця, мы даведаліся, што напярэдадні ў аўтамабільным здарэнні загінулі двое фанатаў “Дняпро” з Магілеву, якія накіроўваліся на свой выезд у Салігорск і верагодна ў рамках салідарнасці не будзе шызы і флагаў пад час гульні. Як потым высветлілася, гулня была затрымана на 10 хвілін, але з нагоды невыплаты заробкаў гульцам берасцейскага Дынама. Наступнага дня вырушаем да самага цэнтру Берасця, дзе нас чакала кватэра, таксама арэндаваная фанатмі БАТЭ. Каля 15 гадзіны мы вырушылі, каб наведаць Берасцейскую крэпасць, дзе сустрэлі наступных фанатоў БАТЭ. У такой прыемнай атмасферы і мінуў час да гульні, якая была запланаваная на 19 гадзін. На гасцявым сектары знаходізца каля 100 фанатаў, на сектары Дынама, у свяю чаргу, размяшчаецца недзе 500 фанатаў. Кантроль на ўваходзе даволі спецыфічны. АМАП, які прысутнічае на гульні, абшуквае даволі дасканала і прысутнічаюць нават на сектары. Для таго, каб скарыстацца з прыбіральні, трэба выходзіць са стадыёну.  Калі хто пажадае, можна нават пайсці ў горад. Некаторыя карыстаюцца з такой нагоды і ішлі падмацавацца, каб потым хутка вярнуцца.

На пачатку другой паловы ультрасы Дынама запалілі некалькі страбаскопаў і якіясці дымы. У гэты момант АМАП пачынае нерававацца. Аднаго з нас не пускаюць назад на сектар, з падарункамі для БАТЭ. Затрымліваюць аднаго падвыпіўшага фаната з нашага сектара, не гледзячы на тое, што ўсю першую палову ім гэта не перашкаджала. На сектары Дынама павялічваецца колькасць міліцыі і АПАПу  і затрымліваюць 4 чалавек за піра. Пасля доўгай размовы, нашаму хлопцу дазваляюць увайсці на сектар з падарункамі, якія тут жа і раздаюцца. Гульня скончылася з лікам 4-0 на карысць БАТЭ. Большасць фанатаў вяртаецца ў Барысаў, а мы, аднак, з погляду на тое, што прайшоў моцны дождж і на забарону продажу алкаголю пасля 22.00 хутка накіроўваемся ў краму і ў арэндаваную кватэру, дзе разам з групай з 20 нашых братоў працаягваем супольнае мерапрыемства.

Падчас імпрэзы позна ўвечары даведваемся, што на 5 фанатаў БАТЭ, якія накіроўваліся на цягнік, напалі мясцовыя антыфа (каля 20 чалавек з гаўном). Аднаго з нашых братоў на хуткай дапамоге адвезлі ў шпіталь, траіх застаўшыхся затрымалі ў пастарунку. Мы адразу ж накіраваліся на вакзал. Міліцыя/АМАП затрымалі, таксама і 7 левых, рэшта разбяжалася. Сустракаем толькі аднаго крыху пабітага фаната БАТЭ, з якім вяртаемся на кватэру , бо АМАП і міліцыя пачынаюць шукаць группы людзей, каб потым затрымаць. Праз некалькі гадзін даведваемся, што 3 затрыманных хлопцаў правялі да цягнку, а хлопцу, які трапіў у шпіталь – нічога не сталася. Таксама хлопцы з Дынама, якія былі затрыманыя за піратэхніку на стадыене, былі адпушчаныя да дому.

Для нас было вялікай неспадзяанкай, што група левых адважылася падняць руку на групу фанатаў. Аднак, атрымоўваецца, што на Беларусі такое часам здараецца, а антыфа, якія напалі на нашых братоў былі ідэнтыфікаваныя, як МТЗ Ріпо з Мінску. Уся імпрэза скончылася пад самую раніцу, каля 4.00 БАТЭ едзе да дому, а мы праз некалькі гадзін да Глівіц. Дадому вяртаемся пасля 14 гадзіннай паездкі на цягніку.

ДЗЯКУЕМ БРАТАМ ЗА ГАСЦІНУ І ЗА АРГАНІЗЦЫЮ! БАТЭ І ПЯСТ!!!

Оставьте комментарий