Зялёна-белы віраж ФК «Гомель» вернецца на гульню з ФК Слуцк.

У адказ на апублікаванае на афіцыйным сайце клуба паведамленне аб праведзенай сустрэчы і прынятых рашэннях, ад імя ўсіх зялёна-белых хацелася б выказаць павагу кіраўніцтву ФК Гомель за зробленыя важныя крокі на шляху вырашэння сітуацыі, якая склалася. Футбольны клуб выступіў у ролі свайго роду гаранта пры вырашэнні магчымых будучых любых канфліктных момантаў. За што мы шчыра ўдзячныя.
У 3 туры актыўная падтрымка з 13, 12 сектараў не ўяўляецца магчымай, у сувязі з абмежаванасцю ў часе, і каб пазбегнуць блытаніны і магчымых правакацыйных момантаў у гэтак значным для ўсіх нас матчы.

Зялёна-белы віраж вернецца на сваё звычайнае месца з 4 тура, 19 красавіка на гульню з ФК Слуцк.

Источник: GWF’89

 

Оставьте комментарий