Рубрыка «ПЛЭЙ-ОФ»
«…Гродна, ці не ты сталіца айчыннага хакея?» Ч.2.
БУКЛЕТНАЯ АКЦЫЯ
«НЕ САРОМЕЙЦЕСЯ, ПАДТРЫМЛІВАЙЦЕ КАМАНДУ РАЗАМ З НАМІ!»
Як паведамлялася раней: 1 красавіка 2014 года пабачылі свет буклеты ад фанатаў ХК Нёман (Гродна). Быў зроблены пробны тыраж: некалькі асобнікаў у колеры і некалькі сот ў чорна-белым варыянце. Іх можна было атрымаць (бясплатна) усім жадаючым падчас выезду нёманцаў ў Мінск 02 і 03 красавіка на фінальныя гульні на Чыжоўка-Арэне.
Перад пятай гульнёй серыі ўдалося зрабіць каля 700 штук буклетаў у колеры.
Трэба дадаць, што ўсе матэрыяы даступны анлайн: ў дадатку амаль да кожнай навіны групы праекта Hubert’s City Fans на vk.com можна спампаваць арыгінал буклета.
Да пачатку матча неабходна было абмяркаваць с прадстаўнікамі аховы грамадскага парадку дазвол на распаўсюд у зале арэны перад матчам. Пасля атрымання дазволу, буклеты былі раскладзены на кожнае месца першага — самага актыўнага ІМХО — сектара лядовага палаца.
А мэта простая: азнакамленне з усім супортам і больш актыўная падтрымка падчас матчаў.
Канешне, зроблена ўсё больш на перспектыву (але ў цудоўнай абгортцы хакейнага фінала), бо, трэба прызнаць, ідэальна было б яшчэ на старце сезона 2013-2014 «замуціць» нешта падобнае.
І трэба зазначыць, што хоць незапатрабаванай, як і чакалася, засталася пэўная адносна невялікая колькасць (ну, такое наша заўзятарскае выхаванне хіба, ці проста нецікава — гэта нармальна, як тое ж асабістае меркаванне), бо буклеты з тэкстамі супорта ўсёж-такі засталіся ляжаць на крэслах ці на падлозе пасля гульні, але многія людзі, заняўшы месцы ў сектары, ўважліва вывучалі напісанае (глядзіце відэа ў дадатку).
Ды, і яшчэ да гэтага, на вуліцы перад уваходам, пабачыўчы буклеты, некаторыя прасілі іх.
А днямі раней да нас праз старонку ў Інтэрнэце пісалі гродзенскія аматары і прасілі дазволу набыць матэрыялы з супортам, некаторыя запытвалі пра цану))) (гарадзенцы, гэта БЯСПЛАТНА!!!), звярнуўся нават адзін з вядомых калекцыянераў з Расіі, жыхар Масквы.
Такая вось невялікая падзея адбылася ў Гродне. Лічым, што яна сталася даволі паспяховай.
Асабіста нашай суполцы вядома, што буклеты ўжо выпускаліся гродзенскімі фанатамі. Хоць і не ў колеры і меншай колькасцю, але ж такі факт меў месца быць год таму. Малайцы! Гэтым разам была больш масавая акцыя па папулярызацыі каманды Нёман, хакея і актыўнай падтрымкі любімага клуба.
Ці вядома вам пра падобнае ад іншых суполак усіх гульнявых відаў спорту нашай краіны за ўвесь час незалежнасці краіны з 1991 года (ці нават за перыяд існавання СССР)? Дзяліцеся думкамі і фактамі!
І ці лічыце вы неабходным і надалей праводзіць нешта падобнае ў бліжэйшай ці далекай перспектыве: ці мае сэнс распаўсюд буклетаў з супортам па ўсіх месцах гродзенскай арэны? Можа маеце якія-небудзь іншыя добрыя маркетынгавыя ідэі…?
Дзякуй усім, хто дапамог у распрацоўцы ірэалізацыі гэтай ідэі: суполцы ХК Нёман (Гродна): vk.com/hcneman,
фанатам Red Black Bears і анлайн-праекту vk.com/huberts_city_fans,
а таксама некаторым іншым гарадзенцам, якія дапамаглі чыста тэхнічна і рабілі гэта вельмі аператыўна: папера, раздрукоўка, транспарт.
P.S.: будзем рады, калі да нас далучыцца хтосьці з дызайнераў і дапаможа крыху дапрацаваць макеты. Рады таксама «спонсарам» (раздрукоўка ў колеры і раздрукоўка падарункавых буклетаў на больш якаснай паперы). Распаўсюд толькі бясплатны :). Пішыце на hcf.hrodna@gmail.com
Ўсё робіцца намі только дзеля гродзенскага хакея, каманды, горада Гродна, дзеля ўсіх неабыякавых гарадзенцаў і на дабравольнай і ніяк НЕ на камерцыйнай аснове)))
Малайцы, гарадзенцы! Даказваюць, што нават у такім не самым відовішчным турніры, як чб па хакею, можна якасна заўзець і фанацець! Рэспект