Напярэдадні новага сезону і ў сувязі з багаццем пытанняў, хацелася б растлумачыць сітуацыю, якая склалася «для шырокіх мас грамадскасці».
Нагадаем, што пасля леташняга закрыцця продажу квіткоў на 13,12 сектара, зялёна-белыя адмовіліся ад актыўнай падтрымкі на хатніх гульнях. Нагадаем таксама, што з публікацыі на оф. сайце клуба ўсе даведаліся, што:
1. «… На названых сектарах стадыёна «Цэнтральны» размяшчаецца добра арганізаваная незарэгістраваная групоўка «фанатаў», неаднаразова дэманстратыўна і масава парушаўшая грамадскі парадак падчас правядзення матчаў ФК «Гомель»»
2. «… Адной з прычын, якія спрыяюць здзяйснення гэтых правапарушэнняў, з’яўляецца кампактнае размяшчэнне арганізаванай групы «фанатаў» у названых сектарах, якое дазваляе ажыццяўляць масавыя парушэнні грамадскага парадку падчас футбольных матчаў.»
Любы жадаючы можа зрабіць выснову, што чалавек які купляе білет на дадзеныя сектара аўтаматычна запісваецца ў члены «незарэгістраванай групоўкі», а самі сектара ў «зону падвышанай крымінальнай небяспецы». Нягледзячы на ўсё гэта, на наступны матч клуб, як ні ў чым ні бывала актыўна запрашае людзей на ўсе тыя ж сектара падтрымаць каманду…
Кожны паход на футбол для людзей, якія жадаюць актыўна падтрымаць каманду, спалучаны з пастаянным хамствам і зневажальнымі працэдурамі з боку паноў у форме. Распрананне да трусоў у незалежнасці ад умоў надвор’я, прыганье на адной ножцы, канфіскацыя рэчаў з наступным іх згубленнем, запалохванне, забарона праходу на сектар без тлумачэння прычын і яшчэ шмат падобнага роду «працэдур». Матч ад матчу людзі праходзяць усё гэта толькі з адной мэтай — актыўна падтрымаць сваю любімую каманду. Аднак любому цярпенню надыходзіць канец.
Цяпер жа, зыходзячы з усё тых жа цытат з прадпісанні УУС, актыўная падтрымка каманды і людзі, якія знаходзяцца на 13,12 сектарах, пастаўлены ў ранг «па-за законам»…
Не гледзячы на ўсю абсурднасць сітуацыі, у новым годзе зялёна-белыя ўсё ж паспрабавалі аднавіць дыялог з кіраўніцтвам ФК. Аднак спроба не ўвянчалася асаблівым поспехам.
Зыходзячы з усяго вышэйапісанага, актыўная падтрымка на хатніх матчах у надыходзячым сезоне таксама будзе адсутнічаць.
p.s. Зялёна-белыя заўсёды адкрытыя да размоў з прадстаўнікамі ФК Гомель, тым больш што ў штаце клуба цэлых 2 спецыяліста па рашэнні падобнага роду пытанняў.
Источник: gwfront.com